Бастыён канструкцыі Дзюрэра (бастэя) у Шафхаўзене.
Папярочны разрэз бастэі ў Шафхаўзене.

Бастэя (ням.: Bastei): фартыфікацыйнае збудаванне паўкруглай формы, прызначанае забяспечваць падоўжную (фланкавую) абарону муроў умацавання; удасканаленая адмена рандэля, вынаходніцтва якой прыпісваецца Альбрэхту Дзюрэру (канец 15—пач. 16 ст.). Будаваліся ў Еўропе ў 16 ст., пераважна ў Германіі і Швейцарыі (напрыклад, умацаванне Дэлья-Бакара ў крэпасці Вероны; умацаванне ў Шафхаўзене (Паўночная Швейцарыя, на р. Рэйн)). Былі выцеснены бастыёнамі (16 ст.), якія сталі іх лагічным развіццём. Гл. таксама: рандэль.

Такое збудаванне забяспечвала высокі ўзровень абароны; не толькі добрую флангавую абарону муроў, але і рову; таксама было прыдатным для ўнутранай абароны; было падатлівым для артылерыйскага агню толькі з дна рову, і магло быць разбурана толькі мінамі. Атакаваць бастэю тагачаснымі сродкам было амаль немагчыма, але кошт яе будовы, з-за вялікага аб'ёму складаных каменных работ, быў вельмі высокім. У кожным выпадку, бастыёны выявіліся лепей прыстасаванымі для тагачасных задач інжынернай абароны, і вельмі хутка выцяснілі ўсе іншыя тыпы крапасных умацаванняў.

У аснове бастэя з'яўлялася рандэлем, але вельмі разбудаваным у аб'ёме, з самкнутым заднім кантам (горжай), і з вялікім выступам у роў умацавання. Форма ў плане была дугой акружнасці, апісанай навокал простакутніка. Мелася адкрытая гарматная батарэя ўверсе, і закрытая, для франтальнага і флангавага агню, батарэя ўнізе, на ўзроўні дна рову, змешчаная ў казематы. Меліся шматлікія казематы для жылля, вентыляцыйныя каналы; канструкцыйныя скляпенні не абапіраліся на франтальныя сцены.

Зноскі

    Літаратура

    • Яковлев В.В. История крепостей. — М.: ООО «Фирма «Издательство ACT»; СПб.: ООО «Издательство Полигон», 2000. — 400 с., ил. Тираж 5100 экз. ISBN 5-237-05176-6 («ACT»). ISBN 5-89173-077-4 («Полигон»). С.47,48.
    • Віяле-ле-Дзюк. Бастыён // Архітэктура…
    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.