Бастыённы замак у Слуцку

Бастыённы замак — абарончае збудаванне Новага часу, умацаванае з дапамогай бастыённых фартыфікацый рознага тыпу. Ад ранейшых замкаў бастыённыя замкі перанялі іх сацыяльную, вайсковую і адміністрацыйна-палітычную ролю, аднак значна адрозніваюцца ад іх прынцыпам арганізацыі абароны.

Азначэнне «бастыённы замак» або «zamek bastionowy», распрацаванае польскімі навукоўцамі, адначасова і вельмі слушнае, і, відаць, даволі простае па паходжанні: мадэрнізаваныя з дапамогай бастыённай сістэмы замкі атрымалі прыметнік «бастыённы». Бачна, з аднаго боку, вельмі моцная традыцыя замкавага будаўніцтва і трываласць наймення, з іншага боку — разуменне пэўнага адрознення новых «замкаў» ад ранейшых.

У архітэктурным плане між замкамі і замкамі бастыённымі мала агульнага: параўнайце Наваградскі замак і Гальшанскі замак, у адным выпадку прасла сцяны з пяццю вежамі і форбургам па перыметры і невялікі гатычны палац, прыбудаваны (sic) з унутранага боку адной з сценаў, у іншым — палац хаця і з некаторымі абарончымі рысамі, аднак цалкам аддзелены ад бастыённага абарончага комплексу. Такія назвы, як Нясвіжскі замак або Гальшанскі замак, варта лічыць традыцыйнымі, і пры дакладным узгадванні тыпу звяртаць увагу на іх адрознасць ад класічных феадальных замкаў.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.