![](../I/Jardin_de_Naples_Ch%C3%A2teau_d'Amboise.JPG.webp)
Баскет — штучны гай пры замку Амбуаз
![](../I/Jard%C3%ADn_de_Versalles._Bosquet_des_D%C3%B4mes._05.JPG.webp)
Баскет у Версалі
Баске́т (фр.: bosquet ад італ.: boschetto — лясок, гаёк) — дэкаратыўная група дрэў або кустоў, густа пасаджаных вакол невялікага замкнёнага ўчастка геаметрычнай формы і падстрыжаных у выглядзе высокіх роўных сценак (шпалер). Ствараюцца ў парках, батанічных садах, дэндрарыях. У зялёных сценках баскета часам выразаюць спецыяльныя нішы для скульптур або малых архітэктурных формаў. У еўрапейскім садова-паркавым мастацтве пашыраны з XVI—XVIII стст.
На Беларусі вядомы ў парках XVIII ст. (Дубайскі парк, сядзібна-паркавы комплекс Хадкевічаў у вёсцы Вялікае Мажэйкава). Элементы баскета выкарыстоўваюцца ў сучасным садова-паркавым мастацтве.
Літаратура
- Баскет // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.