Барыс Ціханавіч Шумілін | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||||||||||||||||||||
Папярэднік | Аляксандр Аксёнаў | ||||||||||||||||||||||||
Пераемнік | Аляксей Клімаўской | ||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нараджэнне |
25 мая 1922 Бранск РСФСР |
||||||||||||||||||||||||
Смерць |
15 мая 2003 (80 гадоў) Масква, Расія |
||||||||||||||||||||||||
Партыя | КПСС | ||||||||||||||||||||||||
Адукацыя | |||||||||||||||||||||||||
Дзейнасць | ваенны | ||||||||||||||||||||||||
Ваенная служба | |||||||||||||||||||||||||
Прыналежнасць | СССР | ||||||||||||||||||||||||
Званне |
|
||||||||||||||||||||||||
Бітвы | |||||||||||||||||||||||||
Узнагароды |
|
Бары́с Ці́ханавіч Шумі́лін (25 мая 1922 года — 15 мая 2003 года) — савецкі дзеяч органаў унутраных спраў, генерал-палкоўнік унутранай службы, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].
Біяграфія
Нарадзіўся 25 мая 1922 года ў Бранску. Бацька, Ціхан Васільевіч, скончыў Ленінградскі электратэхнічны інстытут, доўгі час працаваў у сістэме электраэнергетыкі Ленінграда. Маці, Ксенія Лаўрэнцьеўна, — настаўніца.
Вялікая Айчынная вайна
У РСЧА з верасня 1940 года. Да жніўня 1941 года служыў камандзірам аддзялення (110-я стралковая дывізія). Баявое хрышчэнне прыняў удзел у баях пад Магілевам.
У снежні 1941 года ўступіў у партызанскі атрад № 128 (затым быў ператвораны ў партызанскую брыгаду № 14 Магілеўскага злучэння). У гэтым атрадзе Барыс Шумілін ваяваў з студзеня 1942 года па кастрычнік 1943 года.
У баі каля вескі Пячкуры Шумілін знішчыў варожага куляметчыка, аднак, прыкрываючы адыход сваёй групы, сам атрымаў цяжкае раненне ў нагу, пасля гэтага доўга лячыўся.
Падчас лячэння Шумілін і іншыя байцы вырашылі выпускаць баявы лісток «Партызан-дыверсант», затым ен перарос у сапраўдны часопіс. 1 мая 1942 года з’явіўся першы выпуск лістка «Партызан-дыверсант. Орган камандавання і партыйнай арганізацыі 128-га партызанскага атрада». У часопісе прыводзіліся зводкі аб становішчы на франтах, распавядалася аб подзвігах байцоў атрада, змяшчаліся парады маладым партызанам і многае іншае. Часопіс выпускаўся ў перапынку паміж баямі. Шумілін стаў галоўным рэдактарам.
Пасля выздараўлення Барыс Ціханавіч быў прызначаны палітруком разведкі 14-й партызанскай брыгады Магілеўскага партызанскага злучэння, быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Член ВКП(б) з зімы 1942-1943 гадоў.
Пасля злучэння атрада з рэгулярнымі часткамі РСЧА Шумілін быў накіраваны сакратаром райкама камсамола, а затым на перанавучанне ў Маскву ў Цэнтральную школу партызанскага руху. Пасля заканчэння вучобы быў накіраваны ў Брэсцкае партызанскае злучэнне, у падпольны абкам УЛКСМ, у якім ваяваў да моманту вызвалення Брэста. У падполлі правеў больш за 26 месяцаў.
Пасляваенны перыяд
У ліпені 1944 года пасля вызвалення Беларускай ССР быў прызначаны сакратаром Брэсцкага абкама камсамола па прапагандзе і агітацыі, а ў маі 1947 года быў абраны першым сакратаром Брэсцкага абкама камсамола. Стаў дэлегатам XI з'езду камсамола.
Каля двух гадоў кіраваў абласным аддзелам народнай адукацыі. Вучыўся спачатку ў Вышэйшай партыйнай школе, затым у Беларускім дзяржаўным універсітэце, скончыў яго ў 1957 годзе. Пасля заканчэння вучобы працаваў загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі Брэсцкага абкама кампартыі Беларусі.
У снежні 1957 года ўзначаліў Кобрынскі райкам партыі, затым быў намеснікам загадчыка аддзела партыйных органаў ЦК Камуністычнай партыі Беларусі, быў абраны членам ЦК Кампартыі Беларусі, дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.
У МУС СССР
У органах унутраных спраў з 1965 года, у гэтым жа годзе палкоўнік Шумілін быў прызначаны міністрам аховы грамадскага парадку Беларускай ССР.
У студзені 1967 года Шумілін заняў пасаду намесніка міністра грамадскага парадку (затым унутраных спраў) СССР. На гэтай пасадзе Шумілін курыраваў працу ўсей савецкай міліцыі, надаваў вялікую ўвагу барацьбе з хуліганствам і маральнаму выхаванню грамадзян. Неаднаразова кансультаваў многія савецкія фільмы і серыялы, у тым ліку і знакаміты серыял «Народжаная рэвалюцыяй». Некалькі разоў абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета РСФСР.
У час падрыхтоўкі і правядзення Алімпіяды — 80 Шумілін быў старшыней камісіі па бяспецы (працаваў разам з Б. К. Ялісавым).
У адстаўцы
У маі 1983 года Шумілін сышоў у адстаўку ў званні генерал-палкоўніка.
У 1986 годзе стаў старшыней камісіі ветэранаў вайны і працы СССР, членам Прэзідыума і старшыні па працы з моладдзю.
У 1990 годзе Шумілін узначаліў Савет ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў Расіі, а ў 1996 годзе стаў старшыней Усерасійскай камісіі партызан, падпольшчыкаў і ўдзельнікаў антыфашысцкага супраціву. Быў членам Камітэта ветэранаў войнаў Расійскай Федэрацыі, намеснікам старшыні Савета ветэранаў працы, вайны, Узброеных Сіл і праваахоўных органаў Расійскай Федэрацыі, членам Камісіі па справах ветэранаў пры Прэзідэнце Расіі, членам Аргкамітэта пры Урадзе Расіі.
Узнагароды і ганаровыя званні
- Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені
- Ордэн Пашаны
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені
- 4 Ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Ордэн Чырвонай Зоркі (1942)
- Ордэн «Знак Пашаны»
- Медалі «Партызану Айчыннай вайны» I ступені і II ступені
- Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Ганаровы супрацоўнік дзяржбяспекі
- Заслужаны работнік МУС
- Ганаровы супрацоўнік МУС Расіі
- Падзяка Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі[2]
- Ганаровая грамата Урада Расійскай Федэрацыі[3]
- Ордэн Чырвонага Сцяга (Манголія)
- іншыя ўзнагароды
Працы
- Шумилин Б. Т.. Паспорт гражданина СССР. — М.: Знание, 1976. — 64 с. — (Новое в жизни, науке, технике. 8/1976).
- Шумилин Б.Т. Пьянство и правонарушение. — М.: Знание, 1979. — 60 с. — (Новое в жизни, науке, технике: Государство и право (Выпуск 12)).
- Шумилин Б.Т. Молоткастый, серпастый...(о паспорте гражданина СССР) / А.Я.Сухарёв. — М.: Юридическая литература, 1979. — 126 с. — 50 000 экз.
Некаторыя фільмы і серыялы, якія кансультаваў Б. Г. Шумілін[6]
- Народжаная рэвалюцыяй
- Залатая міна — галоўны кансультант
- Халоднае лета пяцьдзесят трэцяга... — галоўны кансультант
- Па дадзеных крымінальнага вышуку
- Сіцыліянская абарона
Зноскі
- ↑ Шумилин, Борис Тихонович(недаступная спасылка). Сайт «История отечественных спецслужб и правоохранительных органов». Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2014. Праверана 13 чэрвеня 2016.
- ↑ Распоряжение Президента Российской Федерации от 27.05.2002 № 233-рп «О поощрении Шумилина Б.
- ↑ Распоряжение Правительства Российской Федерации от 20.05.1997 № 691-р «О награждении Почетной грамотой Правительства Российской Федерации Шумилина Б.
- ↑ Сочинения Б.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 13 чэрвеня 2016.
- ↑ Пьянство и правонарушение — Google Books
- ↑ Шумилин Борис Тихонович (руск.)(недаступная спасылка). Международный Объединенный Биографический Центр. Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2015. Праверана 11 ліпеня 2011.
Спасылкі
- Чатыры разы чырванасцяжны(недаступная спасылка) — Сайт Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі (руск.)
- Барыс Шумілін: ад партызана да намесніка міністра // Інфармацыйна — праваахоўны партал «Зорка» Архівавана 26 красавіка 2017. (руск.)
- Ваяваў за свой народ(недаступная спасылка) — «Расійская газета» (11.07.2002) (руск.)