Барыс Уладзіміравіч Асаф’еў
Дата нараджэння 29 ліпеня 1884(1884-07-29)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 студзеня 1949(1949-01-27)[4][1][…] (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна Сцяг СССР СССР
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, харэограф, музыказнавец, дырыжор, тэарэтык музыкі, музычны педагог, піяніст, публіцыст, музычны крытык
Інструменты фартэпіяна
Жанры класічная музыка
Псеўданімы Ігар Глебаў
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія 1-й ступені Сталінская прэмія 2-й ступені Сталінская прэмія
Узнагароды
Ордэн Леніна  — 1944Ордэн Леніна  — 1945Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1938
Сталінская прэмія — 1943Сталінская прэмія — 1948Народны артыст СССР— 1946Народны артыст РСФСР— 1938Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР — 1933
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Барыс Уладзіміравіч Асаф’еў (17 (29) ліпеня 1884, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 27 студзеня 1949, Масква, СССР) — рускі кампазітар , музыказнавец, балетазнавец, педагог, піяніст .

У навуковай спадчыне Б. У. Асаф’ева займае цэнтральнае месца і мае прынцыпова новае значэнне г. зв. тэорыя інтанацыі. Разглядаючы музыку як адзін з найважнейшых складнікаў духоўнага жыцця, Асаф’еў звязваў яе з агульнакультурнымі і сацыяльнымі з’явамі. Асаф’еў абгрунтаваў паняцце сімфанізму як метаду, унёс значны ўклад у эстэтыку, тэорыю, гісторыю музыкі, вучэнне пра музычную форму.

Аўтар фундаментальных працы пра творчасць М. І. Глінкі, М. П. Мусаргскага, П. І. Чайкоўскага, А. К. Глазунова, І. Ф. Стравінскага, С. І. Танеева, С. С. Пракоф’ева і інш. У кампазітарскай творчасці Асаф’ева вылучаюцца балеты «Полымя Парыжа» (1932) і «Бахчысарайскі фантан» (1934). Таксама аўтар опер, 4 сімфоній, камерна-інструментальных сачыненняў і музыкі да драматычных спектакляў.

Зноскі

  1. 1 2 Boris Wladimirowitsch Assafjew // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Boris Vladimirovič Asafjev (Asaf’ev) // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
  3. 1 2 Асафьев Борис Владимирович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Асафьев Борис Владимирович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

Літаратура

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.