Барыс Мікалаевіч Пятроў | |
---|---|
руск.: Борис Николаевич Петров | |
![]() | |
Дата нараджэння | 26 лютага (11 сакавіка) 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 жніўня 1980 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | тэорыя аўтаматычнага кіравання[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук і спіс правадзейных членаў АН СССР[d] (1960) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Віктар Сяргеевіч Кулебакін[d] і Мікалай Мікалаевіч Лузін[2] |
Вядомыя вучні | Сяргей Віктаравіч Ульянаў[d] |
Член у |
|
Прэміі |
![]() ![]() |
Узнагароды |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
![]() |
Барыс Мікалаевіч Пятро́ў[3] (руск.: Борис Николаевич Петров; 11 сакавіка 1913 — 23 жніўня 1980) — вучоны ў галіне механікі і аўтаматычнага кіравання, акадэмік Акадэміі навук СССР (1960, член-карэспандэнт з 1953), Герой Сацыялістычнай Працы (1969).
Біяграфія
Нарадзіўся ў Смаленску. Скончыў школу, вучыўся у школе фабрычна-завадскога вучнёўства пры станкабудаўнічым заводзе імя С. Арджанікідзэ ў Маскве. Працаваў токарам на заводзе. У 1939 годзе скончыў Маскоўскі энергетычны інстытут. Быў накіраваны ў Камітэт аўтаматыкі і тэлемеханікі Акадэміі навук СССР (Інстытут праблем кіравання імя В. А. Трапезнікава РАН), дзе ў 1940—1946 гадах займаў пасаду старшага навуковага супрацоўніка, у 1947—1951 гадах — дырэктар, з 1951 года — загадчык аддзела. Адначасова 3 1944 года выкладаў у Маскоўскім авіяцыйным інстытуце, з 1958 года прафесар, з 1950 года — загадчык кафедры.
Жыў у Маскве. Памёр 23 жніўня 1980 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках.
Навуковая дзейнасць
Асноўныя працы Б. М. Пятрова ў галіне тэорыі аўтаматычнага кіравання, інварыянтнасці сістэм кіравання, па адаптыўным сістэмам, праблемах аўтаматычнага кіравання, сістэмам аўтаматычнага кіравання рухомымі аб’ектамі і інш. Кіраваў распрацоўкай пабудовы нелінейных сістэм кіравання са зменнай структурай, развіццём метадаў сінтэзу і аналізу такіх сістэм. Аўтар каля 200 публіцыстычных і навуковых артыкулаў па праблемах аўтаматыкі, вылічальнай тэхнікі, аўтаматызацыі эксперыментаў, праграмнага кіравання касмічнымі даследаваннямі.
Член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР з 1953 года, акадэмік Акадэміі навук СССР з 1960 года, акадэмік-сакратар Аддзялення механікі і працэсаў кіравання Акадэміі навук СССР з 1963 года, віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук СССР з 1979 года, правадзейны член Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі з 1971 года, замежны член Балгарскай, Венгерскай, Польскай і Чэхаславацкай акадэмій навук. З 1966 года старшыня Савета па міжнароднаму супрацоўніцтву ў галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы пры АН СССР («Интеркосмос»).
Займаў пасаду галоўнага рэдактара часопіса «Вести АН СССР. Техническая кибернетика» і ўваходзіў у склад рэдакцыйных калегій шэрагу іншых выданняў.
Узнагароды
- Медаль «Серп і Молат»
- 5 ордэнаў Леніна
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Медаль «За працоўную доблесць» і іншыя медалі
- 4 замежныя ордэны
- Залаты медаль Нацыянальнага цэнтра касмічных даследаванняў Францыі
- Ленінская прэмія 1966 года
- Дзяржаўная прэмія СССР 1972 года
Памяць
- У 1980 годзе заснаваны медаль імя Б. М. Пятрова (з 1993 года — прэмія).
- У 1983 годзе выпушчана паштовая марка СССР, прысвечаная Б. М. Пятрову.
- На будынках Інстытута праблем кіравання РАН і Маскоўскага авіяцыйнага інстытута, на будынку школы ў горадзе Духаўшчына ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі.
- Імем Б. М. Пятрова названы плошча ў Маскве, вуліца ў Смаленску, навукова-даследчае судна, аўдыторыя Маскоўскага авіяцыйнага інстытута.
Зноскі
- ↑ Петров Борис Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ БелЭн 2001.
Літаратура
- Пятроў Барыс Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 167. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
- Портнов-Соколов Ю. П., Рутковский В. Ю. Борис Николаевич Петров (к девяностолетию со дня рождения) // Проблемы управления. № 1, 2003. (руск.)
- Профіль на сайце РАН (руск.)
- Петров Борис Николаевич // Сайт Института проблем управления им. В. А. Трапезникова РАН (руск.)
- Жизнь, отданная науке — 100 лет со дня рождения Бориса Николаевича Петрова