Станцыя
Барысаў
Беларуская чыгунка
Будынак чыгуначнага вакзала ў Барысаве
Будынак чыгуначнага вакзала ў Барысаве
Аддзяленне чыг. Мінскае аддзяленне
Дата адкрыцця 1871
Код у «Экспрэс-3» 2100305
Барысаў (Беларусь)
Барысаў
Барысаў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бары́саў (трансліт.: Barysaŭ, руск.: Борисов)[1] — станцыя Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці. Размешчана ў горадзе Барысаве; на лініі Орша-ЦэнтральнаяМінск-Пасажырскі, паміж прыпыначнымі пунктамі Беразіна і Пячынскі.

Чыгуначная катастрофа 1997 года

Чыгуначная катастрофа здарылася 23 жніўня 1997 года. Таварны цягнік, які перавозіў цыстэрны з гаручымі рэчывамі, адыходзіў ад станцыі Барысаў у 12:52 у аршанскім напрамку, і нечакана сышоў з рэек. Гаручыя рэчывы (бензін, дызельнае паліва, прапан і бутан) загарэліся і пажар ахапіў 1500 кв. м. плошчы, ад чаго маглі загарэцца іншыя цягнікі з гаручым. Міліцыя і вайскоўцы ачапілі месца трагэдыі і эвакуіявалі людзей з небяспечнай зоны. Пажарныя змагаліся з узгараннем каля 4-х гадзін, пры гэтым адзін з іх, Аляксандр Хоміч, атрымаў апёкі падчас ліквідацыі пажара і пазней за гэта стаў 1-м кавалерам ордэна «За асабістую мужнасць»[2].

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.