Вёска
Бартнікі ![]()
Бартнікі на карце Беларусі ± ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||
Ба́ртнікі[1] (трансліт.: Bartniki, руск.: Бартники) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавета. Размешчаны за 28 км на паўднёвы ўсход ад Баранавічаў, за 229 км ад Брэста, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы — Мінск.
Да Бартнікаў далучана сумежная вёска Галёня, дзе знаходзіцца панская сядзіба Слізняў і аўтобусны прыпынак.
Працуе магазін.
Гісторыя
У 1897 годзе вёска ў Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, хлебазапасны магазін, 2 кузні, капліца, ветраны млын, карчма. Побач з вёскай знаходзілася сядзіба Бартнікі: 1 двор, 19 жыхароў, працавалі вінакурны завод і ветраны млын.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Чэрніхаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны ў баях загінулі 30 вяскоўцаў.
Насельніцтва
- 103 двары, 528 жыхароў (1897)
- 124 дамы, 688 жыхароў (1921)
- 816 жыхароў (1939)
- 545 жыхароў (1959)
- 448 жыхароў (1970)
- 120 двароў, 180 жыхароў (1998)
- 84 гаспадаркі, 152 жыхары (2005)
Славутасці
- Капліца-пахавальня
- Сядзіба Слізняў (з паркам і возерам)
- Выток ракі Рудзіцы
Вядомыя асобы
- Аляксандр Уладзіміравіч Руцкі (1932—2015) — беларускі траўматолаг-артапед.
- Рафал Слізень (1804—1881) — беларускі скульптар, жывапісец, медальер, архітэктар.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бартнікі (Баранавіцкі раён)
- Бартнікі (Баранавіцкі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)