Барталамеа Віварыні | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | італ.: Bartolommeo Vivarini |
Дата нараджэння | каля 1430 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 1499[2][3][…] |
Месца смерці | |
Падданства | Італія |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, скульптар |
Жанр | рэлігійнае мастацтва[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Барталамеа Віварыні (італ.: Bartolommeo Vivarini; вядомы таксама як Барталамеа да Мурана; паміж 1425 і 1432 — паміж 1490 і 1499) — італьянскі жывапісец і скульптар. Прадстаўнік Венецыянскай школы жывапісу.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Мурана. У першай палове 1450-х гадах (магчыма, што і да сярэдзіны 1460-х) працаваў, відаць, пераважна разам са сваім старэйшым братам Антоніа (найбольш значная работа гэтага перыяду — «Слава Святога Пятра», напісаная для царквы Святога Францыска ў Падуі). Сярод наступных работ Віварыні вялікае месца займаюць выявы Маці Божай, з якіх асабліва выдатным лічыцца «Вечнадзева на троне» (1465) для сабора ў горадзе Бары. Апошняя вядомая датаваная праца Віварыні — «Святая Варвара» (1490).
Большасць твораў Віварыні выкананы тэмперай, аднак ён быў і адным з першых італьянскіх мастакоў, якія выкарыстоўвалі алейныя фарбы (пачынаючы з 1473); пісьму алеем Віварыні вучыўся ў Антанела да Месіна.
Зноскі
- ↑ Італьянская Вікіпедыя — 2001.
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Bartolomeo Vivarini // Catalogue of the Unione Romana Biblioteche Scientifiche
Літаратура
- Giorgio Sinigaglia, De' Vivarini: pittori da Murano, Bergamo: Istituto italiano d'arti grafiche, 1905
- Rodolfo Pallucchini, I Vivarini: Antonio, Bartolomeo, Alvise, Venezia: Neri Pozza Editore, 1961 (Saggi e studi di storia dell'arte; 4)
- Francesca D'Arcais, Antonio Vivarini, Milano: Fabbri, 1966 (I maestri del colore n.151)
- Federico Zeri, Antonio e Bartolomeo Vivarini: il polittico del 1451 già in San Francesco a Padova, in «Antichita viva», n.4, 1975
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Барталамеа Віварыні
- Артыкул у Брытаніцы (англ.)