Барсук для Беларусі — абарыгенны від сысуноў, прадстаўнік беларускай фаўны куніцавых.
Гісторыя
У Беларусі ў мінулым шматлікі від, у цяперашні час у многіх раёнах рэдкі або зусім знік.
У 90-я гады найбольшая шчыльнасць барсука назіралася ў Віцебскай (0,67) і Гродзенскай (0,63) абласцях, амаль у 3 разы ніжэй у Мінскай (0,23), у астатніх абласцях 0,01-0,02 асобін/1000 га лясной плошчы. На мадэльнай пляцоўцы ў Гарадоцкім раёне (Віцебская вобласць) у 2009 годзе выяўлена шчыльнасць барсукоў 0,23 асобіны/1000 га[1].
Сучасная папуляцыя
Нешматлікі від, размеркаваны нераўнамерна. На Палессі адсутнічае[1].
У 2002 годзе ў паляўнічых гаспадарках Беларусі насяляла 1592 асобіны барсука. Акрамя таго, яшчэ 313 асобін жыло на тэрыторыях нацыянальных паркаў і запаведнікаў. Колькасць барсукоў, якія жылі ў паляўнічых угоддзях Беларусі барсукоў на 2013 год складала 1 650 асобін[1].
Дынаміка агульнай колькасці
Утрыманне ў няволі
Барсукі жывуць у Гродзенскім, Віцебскім і Мінскім заапарках, у Магілёўскім заасадзе.
Ахова і паляванне
З 1981 года барсук уключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і паляванне на яго забаронена[1].
Біялогія
Барсук насяляе лясы, радзей хмызнякі на сухіх глебах з глыбокім заляганнем грунтовых вод, непадалёк ад адкрытай вады.
У культуры
У філатэліі
Зноскі
- 1 2 3 4 БАРСУК ОБЫКНОВЕННЫЙ (Meles meles) (руск.)
Літаратура
- Козло П. Г. «Барсук»/ Звери: Популярный энциклопедический справочник (Животный мир Беларуси). Минск, 2003. С.66-70
- Сидорович В. Е. «Норки, выдра, ласка и другие куньи» Минск, 1995. −191с.
- Сержанин И. Н. «Млекопитающие Белоруссии». Издание 2-е. Минск, 1961. −321с.
- Савицкий Б. П. Кучмель С. В., Бурко Л. Д. «Млекопитающие Беларуси». Минск, 2005. −319с.
- Файбіч А. М., Ратэнка І. І. «Даследаванні па дэмаграфіі барсука (Meles meles L.) на поўначы Беларусі» / Актуальные проблемы экологии: материалы VI междунар. науч.- практ. конф. Гродно, 2010. С.146-147
Спасылкі
- БАРСУК Архівавана 31 кастрычніка 2020. (руск.)
- ИЗ ЖИЗНИ БАРСУКОВ (руск.)
- Таинственный полосатый — сколько барсуков живёт в пуще? Архівавана 8 лютага 2021. (руск.)
- ЧИСЛЕННОСТЬ И СТАЦИАЛЬНОЕ РАЗМЕЩЕНИЕ КРУПНЫХ ХИЩНЫХ МЛЕКОПИТАЮЩИХ БЕЛОВЕЖСКОЙ ПУЩИ Архівавана 10 лютага 2020. (руск.)