Барометр (стар.-грэч. Βάρος — «цяжар» і μετρέω — «вымяраю») — прыбор для вымярэння атмасфернага ціску. Быў вынайдзены італьянскім навукоўцам Эванджэліста Тарычэлі.
Будова
У вадкасных барометра ціск вымяраецца вышынёй слупа вадкасці (ртуці) у трубцы, залітаванай зверху, а ніжнім канцом апушчанай у пасудзіну з вадкасцю (атмасферны ціск ураўнаважваецца вагой слупа вадкасці). Ртутныя барометры — найбольш дакладныя, выкарыстоўваюцца на метэаралагічных станцыях.
У побыце звычайна выкарыстоўваюцца механічныя барометры (анероід). У анероідзе вадкасці няма (па-грэчаску: «анероід» — «бязводны»). Ён паказвае атмасферны ціск, які ўздзейнічае на гафрыраваную танкасценную металічную скрынку, у якой створана разрэджванне. Пры паніжэнні атмасфернага ціску скрынка злёгку пашыраецца, а пры падвышэнні — сціскаецца і ўздзейнічае на прымацаваную да яе спружыну. На практыцы часта выкарыстоўваецца некалькі (да дзесяці) анероідных каробак, злучаных паслядоўна, і маецца рычажная перадатачная сістэма, якая паварочвае стрэлку, якая рухаецца па кругавой шкале, праградуіраванай як ртутны барометр.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі
- Барометр // Энцыклапедыя Кругасвет (руск.)
- Барометр (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі