Барк (нідэрл.: bark) — вялікае паруснае судна з прамымі парусамі на ўсіх мачтах, акрамя кармавой (бізань-мачты), апорнае косае паруснае ўзбраенне. Іншымі словамі, усе мачты барка, за выключэннем апошняй, з папярочнага рангоўта маюць толькі рэі, а апошняя мачта рэй не мае. Колькасць мачтаў барка — тры і больш (двухмачтавыя паруснікі падобнага ўзбраення называюцца брыганціна).
Літаратура
- БЭ ў 18 тамах. Т.2, Мн., 1996
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Барк
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.