Барбара Эдмундаўна Будкевіч
польск.: Barbara Budkiewiczowa
Імя пры нараджэнні польск.: Barbara Czechowska
Род дзейнасці рэвалюцыянерка, гісторык
Дата нараджэння 2 снежня 1886(1886-12-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 жніўня 1937(1937-08-21) (50 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Партыя

Барбара Эдмундаўна Будкевіч, таксама Варвара Буткевіч (польск.: Barbara Budkiewiczowa, у дзявоцтве Чахоўская польск.: Czechowska; 2 снежня 1886, маёнтак Глухавец, Мсціслаўскі павет, Магілёўская губерня21 жніўня 1937, Масква, НКУС) — дзяячка рэвалюцыйнага руху ў Царстве Польскім, гісторык.

Біяграфія

Паходзіла са шляхецкай сям’і. З 1904 года працавала на варшаўскай фабрыцы. З 1904 года член Польскай партыі сацыялістычнай (ППС), з 1906 года — ППС-лявіцы. У 1908—1909 гадах член Варшаўскага камітэта ППС-лявіцы, у 1912—1913 гадах член Лодзінскага камітэта ППС-лявіцы, замежнай секцыі ППС-лявіцы. У 1906 і 1909 годзе арыштоўвалася царскімі ўладамі. У 1912 годзе скончыла Брусельскі (Новы) універсітэт.

З 1913 года ў Санкт-Пецярбургу. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ў Польскім нацыянальным камісарыяце пры Наркамнацы РСФСР. З 1918 года кіраўніца польскай секцыі Магілёўскага губернскага аддзела народнай асветы, выкладчыца на курсах чырвоных камандзіраў у Смаленску, кіраўніца польскіх палітычных курсаў пры штабе Заходняга фронту. З 1921 года кіраўніца сектара Камуністычных універсітэтаў імя Свярдлова і нацыянальных меншасцяў Захаду (КУНМЗ), намесніца навуковага сакратара Наркамасветы РСФСР.

З 1926 года выкладчыца ў Камуністычным універсітэце Беларускай ССР. З 1931 года навуковая супрацоўніца польскага сектара, навуковая сакратарка Інстытута польскай пралетарскай культуры АН БССР, дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі КУНМЗа. Даследавала гісторыю развіцця прамысловасці і фармавання пралетарыяту, рэвалюцыйнага руху ў Польшчы.

У 1930-х гадах працавала навуковай супрацоўніцай выдавецтва «Гісторыя грамадзянскай вайны» і «Гісторыі заводаў» у Маскве. Арыштаваная 14 чэрвеня 1937 года, абвінавачаная ва ўдзеле ў антысавецкай контррэвалюцыйнай арганізацыі. 21 жніўня 1937 года асуджаная Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР да расстрэлу. Крэміравана і пахаваная ў агульнай магіле на Данскіх могілках. Пасмяротна рэабілітаваная 26 траўня 1956 года.

Бібліяграфія

  • Ruch robotniczy w Królestwie Polskim w latach 1870-1890, cz. 1: Rozwój i koncentracja przemysłu, położenie proletarjatu, ruch strajkowy, Mińsk: Białoruska Akademia Nauk 1934.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.