Барбара Крэйчыкава | |
---|---|
чэшск.: Barbora Krejčíková | |
Нарадзілася |
18 снежня 1995[1][2] (28 гадоў)
|
Грамадзянства | |
Рэзідэнцыя | Іванчыцэ, Чэхія |
Рост | 178 см |
Прафесійная кар’ера | 2011 — ц.ч. |
Вядучая рука | правая |
Удар злева | двухручны |
Трэнер(ы) | Алеш Картуц |
Прызавыя грошы | 10 460 758 $[3] |
Адзіночны разрад | |
Вынікі (в/п) | 375–209[1] |
Тытулы | 6 WTA, 14 ITF |
Найвышэйшы рэйтынг | 2 (28 лютага 2022) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | 1/4 фіналу (2022) |
Францыя | перамога (2021) |
Уімблдан | 4-ы раўнд (2021) |
ЗША | 1/4 фіналу (2021) |
Парны разрад | |
Вынікі (в/п) | 345–135[1] |
Тытулы | 17 WTA, 1 WTA 125K, 19 ITF |
Найвышэйшы рэйтынг | 1 (22 кастрычніка 2018) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | перамога (2022, 2023) |
Францыя | перамога (2018, 2021) |
Уімблдан | перамога (2018, 2022) |
ЗША | перамога (2022) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Апошняе абнаўленне: 30 студзеня 2023 года |
Ба́рбара Крэ́йчыкава (чэшск.: Barbora Krejčíková; нар. 18 снежня 1995[1][2], Брно[1]) — чэшская тэнісістка; пераможца аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі-2021); уладальніца кар’ернага Вялікага шлема ў жаночым парным разрадзе (агулам сем тытулаў); пераможца трох турніраў Вялікага шлема ў міксце; чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 2020 года ў парным разрадзе; пераможца аднаго Падагульняючага турніру WTA ў парным разрадзе (2021); пераможца 23 турніраў WTA (з іх шэсць у адзіночным разрадзе); уладальніца Кубка Федэрацыі (2018) у складзе нацыянальнай зборнай Чэхіі; былая першая ракетка свету ў парным рэйтынгу.
У юніёрах: пераможца трох юніёрскіх турніраў Вялікага шлема ў парным разрадзе; фіналістка аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі-2013); былая трэцяя ракетка свету ў юніёрскім рэйтынгу.
Агульная інфармацыя
Барбара ў тэнісе з шасці гадоў; улюбёныя пакрыцці — хард і грунт.
Крыніцы
Спасылкі
- Профіль на сайце WTA Tour (англ.)
- Профіль на сайце ITF (англ.)
- Профіль на сайце Кубка Федэрацыі (англ.)