Бараўлянскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Мінскі раён |
Уключае | 18 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Лясны |
Дата ўтварэння | 9 жніўня 1979 |
Насельніцтва (2019) | 63 147 |
![]() |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Афіцыйны сайт |
Бараўля́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года пасёлак) Лясны.
Гісторыя
Утвораны 9 жніўня 1979 года ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці з населеных пунктаў Зеленалужскага (11 населеных пунктаў: Баравая, Бараўляны, Валяр’янава, Вярбіцкія, Дроздава, Забалоцце, Копішча, Малінаўка, Уручча, Чарцяж і пасёлак Лясны), Калодзішчанскага (4 населеныя пункты: вёскі Жукаў Луг, Каралёў Стан, Скураты, Слабашчына) і Астрашыцка-Гарадоцкага (3 населеныя пункты: вёскі Курганы, Лескаўка і пасёлак Вопытны) сельсаветаў[1]. 20 кастрычніка 2011 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны пасёлак Сонечны[2].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 25687 чалавек[3], з іх 77,9 % — беларусы, 7,6 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 0,7 % — палякі[4]; паводле перапісу 2019 года — 63147 чалавек[5].
Інфраструктура
На тэрыторыі сельсавета знаходзяцца 9 устаноў адукацыі і 7 медыцынскіх устаноў:
- Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі (в. Бараўляны)
- Рэспубліканскі шпіталь інвалідаў ВАВ імя П.М. Машэрава (агр. Лясны)
- Паліклініка Мінскай цэнтральнай раённай бальніцы (в. Бараўляны)
- Мінскі абласны супрацьсухотны дыспансер (в. Лескаўка)
- Мінская абласная клінічная бальніца (агр. Лясны)
- Мінская абласная дзіцячая клінічная бальніца (агр. Лясны)
- Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава (агр. Лясны)
На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца аграсядзіба «Бульбашык», а таксама гасцініца для сабак Floston-Dog.
Транспарт
Па тэрыторыі сельсавета праходзяць рэспубліканскія аўтадарогі:
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
- ↑ Решение Минского районного Совета депутатов от 20 октября 2011 г. № 183 Об образовании поселка Сонечный Боровлянского сельсовета Архівавана 25 лістапада 2020.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Мн., «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
- Інфармацыйны сайт «Боровляны» (руск.)