Баранскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Халопеніцкі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Барань |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 26 жніўня 1959 |
Бара́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Халопеніцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Барань.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Халопеніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Халопеніцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Барысаўскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе Халопеніцкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 26 жніўня 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Траянаўскага сельсавета[1].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.