![](../I/Battle_of_Borodino.jpg.webp)
Фрагмент карціны «Барадзінская бітва 7 верасня 1812», 1822
Барадзінская бітва (у французскай традыцыі — бітва на Маскве-рацэ, фр.: Bataille de la Moskova) — найбуйнейшая бітва Айчыннай вайны 1812 года паміж рускай і французскай арміямі. Адбылася 7 верасня (26 жніўня па старым стылі) 1812 года ля вёскі Барадзіно (за 125 км на захад ад Масквы).
12-гадзінная бітва, падчас якой французам атрымалася захапіць пазіцыі рускага войска ў цэнтры і на левым крыле, завяршылася адыходам французскага войска пасля спынення баявых дзеянняў на зыходныя пазіцыі. На наступны дзень рускае войска аднавіла адступленне.
Дзень Барадзінскай бітвы ўключаны ў Федэральны закон Расійскай Федэрацыі «Аб днях воінскай славы (пераможных днях) Расіі».
Гл. таксама
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Барадзінская бітва
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.