Аграгарадок
Баравое
± | ||||||||||||||||||||||
Бараво́е[1] (трансліт.: Baravoje, руск.: Боровое) — аграгарадок у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Бараўскага сельсавета.
Геаграфія
Аграгарадок знаходзіцца за 22[2] км у напрамку на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Лельчыцы, за 231[2] км ад Гомеля, за 56 км ад чыгуначнай станцыі Славечна[2], на аўтамабільнай дарозе Р34. Каля паўднёвай ускраіны аграгарадка працякае рака Літоша і ўпадае ў раку Убарць прыкладна за 500 м ад усходняй ускраіны.
Насельніцтва
- 1995 год — 1380 жыхароў, 412 двароў[2].
Помнікі гісторыі і культуры
- Свята-Георгіеўская царква (1999), на месцы старога
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан
Страчаная спадчына
- Царква (XVIII ст.)
- Забудова аграгарадка
- Забудова аграгарадка
- Свята-Георгіеўская царква
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- 1 2 3 4 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 287. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 31. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Баравое (Лельчыцкі раён)
- Баравое (Лельчыцкі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.