Банк Швецыі | |
---|---|
Заснаванне | 1668[1] |
Размяшчэнне | |
Дэвіз | Hinc robur et securitas і Härav styrka och säkerhet |
Сайт | riksbank.se |
Банк Швецыі, Рыксбанк (шведск.: Sveriges riksbank) — цэнтральны банк Швецыі.
Падпарадкаваны непасрэдна рыксдагу і, паводле канстытуцыі, адказвае за правядзенне грашовай палітыкі дзяржавы.
Гісторыя
Рыксбанк лічыцца найстарэйшым з цяпер існуючых цэнтральных банкаў свету. Быў заснаваны ў 1668 годзе пад назвай Банк дзяржаўных саслоўяў (Riksens ständers bank). Сучасную назву атрымаў у 1866 годзе ў сувязі з скасаваннем саслоўнага рыксдага.
У 1968 годзе банк заснаваў прэмію па эканамічных навуках памяці Альфрэда Нобеля.
Спасылкі
- Афіцыйны сайт банка Архівавана 30 лістапада 2005.
- ↑ ROR Data — v1.19 — 2023. — doi:10.5281/ZENODO.7644942
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.