Банк ВТБ
Тып ЗАТ[1]
Заснаванне 7 кастрычніка 1996[2]
Ранейшыя назвы Слаўнафтабанк
Размяшчэнне
Галіна банкаўская справа[d] і фінансавыя паслугі[d]
Уласны капітал
  • 480 млн Br (2021)[2]
Доўг 1 799 985 000 Br[2]
Чысты прыбытак
  • 57,9 млн Br (2021)[2]
Актывы
  • 2,28 млрд Br (2021)[2]
Матчына кампанія Банк ВТБ[d][3]
Сайт vtb.by (руск.) (англ.)

Закрытае акцыянернае таварыства Банк ВТБ (Беларусь) — камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Уваходзіць у дзясятку буйнейшых банкаў краіны. Статутны фонд — 117,6 млн руб., нарматыўны капітал 502,8 млн руб.[4] Асноўны пакет акцый належыць расійскаму Банк ВТБ (ПАТ).

Банк з’яўляецца членам Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Асацыяцыі беларускіх банкаў, ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» і Беларускага саюза прадпрымальнікаў, а таксама ўпаўнаважаным агентам па размяшчэнні аблігацый Дзяржаўнага выйгрышнага валютнага займу Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь.

Банк знаходзіцца пад санкцыямі ЗША (спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб) (з лютага 2022 года)[5], Канады (з красавіка 2023 года)[6], Новай Зеландыі (са жніўня 2023 года)[5].

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.