Баляслаў Геранім Клапатоўскі
Bolesław Hieronim Kłopotowski
Баляслаў Геранім Клапатоўскі
10-ы Архібіскуп-мітрапаліт Магілёўскі
15 красавіка 1901 11 лютага 1903
Царква Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік Шыман Марцін Казлоўскі
Пераемнік Ежы Юзаф Шэмбак

Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 13 сакавіка 1848(1848-03-13)
Смерць 11 лютага 1903(1903-02-11) (54 гады)
Прыняцце свяшчэннага сану 15 ліпеня 1872
Епіскапская хіратонія 21 лістапада 1897
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Баляслаў Геранім Клапатоўскі (польск.: Bolesław Hieronim Kłopotowski; 13 сакавіка 1848, Шаргарад, цяпер Вінніцкая вобласць, Украіна-24 лютага 1903, Санкт-Пецярбург, Расія) — рымска-каталіцкі дзеяч, луцка-жытомірскі біскуп, архібіскуп магілёўскі.

Біяграфія

Навучаўся ў Духоўнай семінарыі ў Жытоміры (18651869) і Духоўнай Акадэміі ў Санкт-Пецярбургу (18691873). Высвечаны на святара 15 ліпеня 1872. Працаваў прафесарам у семінарыі ў Жытоміры (18731877), прафесарам і ад 1897 рэктарам Акадэміі ў Пецярбургу.

Ад 2 жніўня 1897 тытулярны біскуп Элеўтэропаліса і дапаможны біскуп луцка-жытомірскай дыяцэзіі. Ад 14 снежня 1899 луцка-жытомірскі біскуп і адміністратар камянецкай дыяцэзіі. Ад 15 красавіка 1901 архібіскуп магілёўскі і адміністратар Мінскай дыяцэзіі. Адначасова кіраваў Духоўным калегіумам у Пецярбургу.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.