Бальніца, лякарня — лячэбна-прафілактычная ўстанова, якая надае стацыянарную кваліфікаваную і спецыялізаваную медыцынскую дапамогу.
Класіфікацыя
Бальніцы класіфікуюцца па тыпе арганізацыі і па спецыялізацыі.
Тыпы арганізацыі бальніц
- Дэцэнтралізаваныя — кожнае аддзяленне займае асобны корпус бальніцы. Недахоп такой сістэмы — вялікая плошча. У чыстым выглядзе практычна не сустракаецца.
- Цэнтралізаваныя — абсалютная большасць аддзяленняў злучаюцца ў адным корпусе і, як правіла, размяшчаюцца на розных паверхах або ў розных частках будынка. Звычайна пры такім выглядзе арганізацыі за межы аднаго збудавання выносяцца тэхнічныя памяшканні, блок харчавання, паліклінічныя і танаталагічныя (патолагаанатамічныя) аддзяленні.
- Мяшаны — злучэнне асаблівасцяў абодвух відаў: існуюць адзін-два вялікія карпусы з рознымі аддзяленнямі і некалькі драбнейшых карпусоў для асобных аддзяленняў. Большасць вялікіх бальніц уладкаваныя паводле такога прынцыпу.
Спецыялізацыя (профіль)
- Спецыялізаваныя — скіраваныя на лячэнне пэўнага класу захворванняў: кардыялагічныя (кардыяцэнтр), нейрахірургічныя, анкалагічныя, уралагічныя, інфекцыйныя і іншыя.
- Агульныя — шматпрофільныя ўстановы, скіраваныя на дыягностыку і лячэнне шырокага спектру захворванняў.
У адпаведнасці з профілем лячэнне плануецца размяшчэнне палат у тэрапеўтычных і хірургічных і інфекцыйных карпусах.
Гл. таксама
- Паліклініка
- Шпіталь
- Дыспансер
- Фельчарска-акушэрскі пункт
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.