Балты́йская асамбле́я — дарадчы орган па супрацоўніцтве паміж парламентамі Эстоніі, Латвіі і Літвы, заснаваны ў 1991 г.

У Балтыйскую асамблею ўваходзіць па 20 дэпутатаў парламентаў ад кожнай краіны. Асамблея каардынуе дзеянні, кансультуе парламенты трох краін і дэкларуе ўзгодненыя пазіцыі ў выглядзе рэзалюцый, рашэнняў і рэкамендацый.

Мае тры фракцыі: кансерватараў, сацыялістаў і лібералаў.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.