Вёска
Балоча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
53°32′43″ пн. ш. 28°25′04″ у. д.
Першая згадка
сяр. XVI ст.
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244852005
Балоча на карце Беларусі ±
Балоча (Беларусь)
Балоча
Балоча (Мінская вобласць)
Балоча

Бало́ча[1] (трансліт.: Baloča, руск.: Болоча) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.

Геаграфія

Знаходзіцца за 18 км на ўсход ад раённага цэнтра, 18 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск-Асіповічы, каля р. Балачанкі.

Назва

Назва ўтворана ад наймення ракі Балачанкі[2].

Гісторыя

Свіслацкае княства

Свіслацкі ўдзел вылучыўся са складу Менскага княства. Мяжа Свіслацкага ўдзелу з уласна Менскім ўдзелам праходзіла па ўмоўнай лініі в. Суцін — Арэшкавічы — Балоча.

Вялікае Княства Літоўскае

Па пісьмовых крыніцах сярэдзіны XVI ст. вядома як шляхецкае ўладанне ў Менскім павеце ВКЛ.

Пад уладай Расійскай імперыі

З 1793 г. у складзе Расіі, вёска Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

Найноўшы час

У канцы лютага 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 года пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў БССР. З 20.08.1924 г. да 16.08.1973 г. цэнтр Балоцкага сельсавета. На пачатку 1930-ых гг. створаны калгас «Чырвоная іскра», працавала кузня.

З канца чэрвеня 1941 г. да 3.07.1944 г. вёска акупіравана нямецкімі войскамі. Была два разы спалена.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Краснаакцябрскага сельсавета[3].

Насельніцтва

  • пачатак XX ст. — 30 двароў, 209 жыхароў. У маёнтку Балоча — 1 двор, 69 жыхароў.
  • 1917 — 41 двор, 244 жыхары. У маёнтку Балоча — 1 двор, 53 жыхары.
  • 1 студзеня 2002 — 17 двароў, 37 жыхароў.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района Архівавана 21 кастрычніка 2020.

Літаратура

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.