Аграгарадок
Балотня ![]()
Балотня на карце Беларусі ± ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||
Бало́тня[1] (трансліт.: Balotnia, руск.: Болотня) — аграгарадок у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Балатнянскага сельсавета.
Геаграфія
Аграгарадок знаходзіцца за 45 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Рагачоў, за 106 км ад Гомеля[2], за 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Новыя Журавічы і аўтамабільнай дарогі Р43[3]. Каля паўднёвай ускраіны аграгарадка працякае рака Гутлянка[3] (прыток Дняпра).
Гісторыя
У 1693 годзе згадваецца як вёска ў Рэчыцкім павеце ВКЛ[4].
Насельніцтва
Памятныя мясціны
- Брацкая магіла савецкіх воінаў, загінуўшых у Вялікую Айчынную вайну[2] (1943) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000601
- Магіла ахвяр фашызму[2].
- Свята-Пакроўская царква (2002)
Вядомыя асобы
- Наталля Рыгораўна Кухарэнка (1909—1992) — работнік сельскай гаспадаркі (даярка), Герой Сацыялістычнай Працы (1954).
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- 1 2 3 4 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2.
- 1 2 Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
- ↑ НГАБ у Мінску, ф. 1736, воп. 1, спр. 2, с. 414
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2). — С. 260.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
- Ліст карты N-36-98. Выданне 1979 г. (руск.)
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Балотня
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.