Балка Каменны лог, Белгародская вобласць

Балка — форма рэльефу, характэрная для прыроднай зоны лесастэпаў і стэпаў. Доўгае і шырокае паніжэнне, сухая або з часовым вадасцёкам лагчына з ўдзірваненымі схіламі, выпрацаваная расталымі снегавымі і дажджавымі водамі. Найчасцей балка з’яўляецца канцавой стадыяй развіцця яра.

Што да марфалогіі, балкі маюць спадзіста-ўвагнутае дно. Схілы паступова пераходзяць у міжрэччы, выражаная вяршыня адсутнічае. Даўжыня балак складае ад соцень метраў да 20-30 кіламетраў, глыбіня — ад некалькіх да дзясяткаў метраў, шырыня — да сотняў метраў.

Балкі часта парослыя хмызнякамі і нават лесам, што для стэпаў увогуле не характэрна і звязана з блізкім заляганнем грунтавых водаў. Пры знішчэнні лясоў і хмызоў эрозія пачынаецца з новай сілай. Выкарыстоўваюцца балкі як сенажаці, пад агароды, сады і нават сельскія паселішчы.

Ва Украіне балкі завуцца байракамі, у Сібіры — падзямі[1].

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.