Балеслаў Ігнацы Флёрыян Вянява-Длугашоўскі
Bolesław Wieniawa-Długoszowski
Дата нараджэння 22 ліпеня 1881(1881-07-22)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 ліпеня 1942(1942-07-01)[1] (60 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Жонка Браніслава Вянява-Длугашоўская[d]
Альма-матар
Грамадзянства
Род войскаў кавалерыя
Гады службы З 1914
Званне генерал дывізіі
Камандаваў 1 і 2 кавалерыйская дывізіі.
Бітвы/войны Першая сусветная вайна
Савецка-польская вайна
*Цуд на Вісле
Узнагароды і званні
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бале́слаў Ігна́цы Флё́рыян Вяня́ва-Длугашо́ўскі (польск.: Bolesław Ignacy Florian Wieniawa-Długoszowski; 22 ліпеня 1881, Максімоўка, каля цяперашняга Івана-Франкоўска, Аўстрыйская імперыя, цяпер тэрыторыя Украіны — 1 ліпеня 1942, Нью-Ёрк, ЗША) — польскі генерал, дыпламат, палітык і паэт; прэзідэнт Польшчы ў выгнанні (25 верасня 1939 года — 26 верасня 1939 года).

Жыццё да Першай сусветнай вайны

Нарадзіўся 22 ліпеня 1881 года ў Максімоўцы, маёнтку яго бацькоў-дваран Балеслава Длугашоўскага і Жазафіны Стручкевіч. Дзяцінства правёў у Бобаве — іншым сямейным маёнтку. Балеслаў быў адным з лепшых вучняў львоўскай гімназіі. Затым ён вучыўся ў школе горада Новы-Сонч, дзе ў 1900 годзе здаў выпускныя экзамены. Вывучаў медыцыну ва ўніверсітэце Яна Казіміра (Львоў).

Пасля вучобы пераехаў у Берлін, навучаўся ў Берлінскай акадэміі мастацтваў. Пазней працаваў прыватным доктарам у Парыжы, лічыўся адным з лепшых. У 1911 годзе пры ўдзеле Вянявы-Длугашоўскага было заснавана Таварыства польскіх мастакоў (’’Towarzystwo Artystów Polskich’’). Ён таксама ўступіў у Саюз стралкоў, дзе пазнаёміўся з Юзафам Пілсудскім.

19141939

Генерал Вянява-Длугашоўскі (другі справа) на мітынгу легіянераў у Кракаве. 1930-я гг.

У 1914 годзе пераехаў у Кракаў, ваяваў на баку Аўстра-Венгрыі. У жніўні 1915 года, быўшы лейтэнантам, пераехаў у занятую германскімі войскамі Варшаву і стаў ад'ютантам Пілсудскага. У 1918 годзе Вянява-Длугашоўскі быў арыштаваны ЧК падчас дыпламатычнай місіі ў Расіі як член Польскай арганізацыі вайсковай і вызвалены праз некалькі месяцаў. Дапамагаў у правядзенні Віленскай аперацыі і бітвы пад Варшавай. Пасля вайны неаднаразова ўзнагароджваўся.

З 1921 года — польскі ваенны аташэ у Румыніі. Спрыяў падпісанню польска-румынскага пагаднення 1922 года.

У 1926 годзе скончыў Вышэйшую ваенную школу Польшчы. Адзін з арганізатараў майскага перавароту. У 19311932 гадах з'яўляўся камандуючым першай, часам другой кавалерыйскай дывізіяй. З 1931 года — брыгадны генерал. У 19321938 гадах быў камандуючым другой кавалерыйскай дывізіяй. У 1938 годзе атрымаў званне генерал-маёр.

У 19381940 гадах быў польскім паслом у Італіі.

Прэзідэнцтва

25 верасня Ігнацы Масціцкі прызначыў Вяняву-Длугашоўскага прэзідэнтам Польшчы, але яго кандыдатура была адпрэчана Францыяй і Вялікабрытаніяй. Наступным прэзідэнтам стаў Уладзіслаў Рачкевіч. Вянява-Длугашоўскі эміграваў у Францыю, затым у Лісабон і ў Нью-Ёрк.

Смерць

Вянява-Длугашоўскі стаў пасланцам Польшчы на Кубе, але неўзабаве скончыў жыццё самагубствам у Нью-Ёрку, скочыўшы з пятага паверху.

У 1990 годзе рэшткі генерала Балеслава Вянявы-Длугашоўскага былі перавезены ў Польшчу і перапахаваны на вайсковых могілках № 388 у Кракаве.

Зноскі

  1. 1 2 Bolesław Ignacy Florian Długoszowski-Wieniawa // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.