Балгарская | |
---|---|
Саманазва | български език |
Краіны | Балгарыя, Паўночная Македонія, Грэцыя, Румынія, Украіна, Турцыя і інш. |
Рэгіёны | |
Афіцыйны статус | Еўрапейскі Саюз |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Інстытут балгарскай мовы пры БАН |
Агульная колькасць носьбітаў |
15 мільёнаў |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | кірыліца (балгарская азбука) |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | бол 115 |
ISO 639-1 | bg |
ISO 639-2 | bul |
ISO 639-3 | bul |
WALS | bul |
Ethnologue | bul |
Linguasphere | 53-AAA-hb |
ABS ASCL | 3502 |
IETF | bg |
Glottolog | bulg1262 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Балгарская мова — мова балгар, якая адносіцца да паўднёвай групы славянскіх моў індаеўрапейскай моўнай сям'і.
На пісьме балгарская мова выкарыстоўвае кірыліцу (балгарскі алфавіт). У сучаснай балгарскай азбуцы няма літар «Э», «Ы» і «Е», а літара «Ъ» пазначае галосны гук.
У адрозненне ад іншых славянскіх моў, у балгарскай мове склоны амаль зніклі, затое выкарыстоўваюцца вызначаны, нявызначаны[1] і так званы «нулявы» артыклі.
Лексічна балгарская мова даволі блізкая да царкоўнаславянскай і дагэтуль утрымлівае мноства слоў, якія лічацца архаічнымі ва ўсходнеславянскіх мовах. Па гістарычных прычынах у лексіконе балгарскай мовы шмат слоў цюркскага паходжання.
Балгарская мова — афіцыйная мова Рэспублікі Балгарыя. На ёй гавораць таксама ў Аргенціне, Грэцыі, Ізраілі, Канадзе, Малдавіі, Румыніі, ЗША, Сербіі, Паўночнай Македоніі, Турцыі, Украіне, Венгрыі, Расіі. На балгарскай мове створана багатая мастацкая і навуковая літаратура. У Бесарабскай Балгарыі яна з'яўляецца афіцыйнай мовай балгарскай абшчыны. Агульная колькасць гаворачых на балгарскай мове ў свеце — больш за 12 мільёнаў чалавек.
Зноскі
- ↑ Сафійскі ўніверсітэт «Св. Клімент Ахрыдскі», Вучэбныя праграмы для спецыяльнасці Балгарская філалогія — «Сучасная балгарская мова. Марфалогія» Архівавана 24 лютага 2007. (на балгарскай)