Вёска
Балачанка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
53°29′00″ пн. ш. 28°20′49″ у. д.
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Балачанка на карце Беларусі ±
Балачанка (вёска) (Беларусь)
Балачанка (вёска)
Балачанка (вёска) (Мінская вобласць)
Балачанка (вёска)

Балача́нка[1] (трансліт.: Balačanka, руск.: Болочанка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.

Геаграфія

Знаходзіцца за 10 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск-Асіповічы, на р. Балачанка.

Гісторыя

Гарадзішча

Гарадзішча (пачатак 1-га тысячагоддзя н.э.) за 1,5-1,7 км на паўднёвы захад ад вёскі, на правым беразе р. Балачанка, урочышча Дубы.

Пад уладай Расійскай імперыі

Паводле перапісу 1917 г. маёнтак Балачанка Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета.

Найноўшы час

У канцы лютага 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 года пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў БССР. У 1921 годзе адкрыта працоўная школа 1-ай ступені, у якой у 1922 годзе вучыліся 34 хлопчыкі і дзяўчынкі. На пачатку 1930-ых гг. праведзена калектывізацыя, створаны калгас імя В. М. Молатава, працавала кузня.

У 1937 г. у вёсцы адпачываў Якуб Колас, які паказаў гэтыя мясціны ў сваіх творах.

Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да 3 ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

Насельніцтва

Турыстычная інфармацыя

  • Гарадзішча.
  • Мемарыяльная дошка на доме ў якім адпачываў і працаваў Якуба Коласа[2].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. http://www.bel-jurist.com/page/balachanka-kolas

Літаратура

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748, [1] с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.