Байкальскі хрыбет | |
---|---|
бур. Байгалай дабаан, руск. Байкальский хребет | |
![]() | |
55°03′30″ пн. ш. 108°41′30″ у. д. | |
Краіна | |
Рэгіёны | Бурація, Іркуцкая вобласць |
Горная сістэма | Прыбайкалле |
Даўжыня | 300 км |
Найвышэйшая вяршыня | гара Чэрскага |
![]() |
Байкальскі хрыбет (бур. Байгалай дабаан) — горны хрыбет па паўночна-заходнім узбярэжжы возера Байкал, у Расіі, у Іруцкай вобласці і Бураціі.
Даўжыня 300 км. Вышыня рэзка раздзеленага грэбня 1700—2000 м (найбольшая — гара Чэрскага, 2572 м). Складзены пратэразойскімі крышталічнымі сланцамі, кварцытамі, вапнякамі, гранітамі. Круты схіл да Байкале да 900—1000 м заняты лесастэпамі і хваёвымі барамі, вышэй цёмна-сасновая тайга. У сярэдняй і паўночнай частцы пераважае лісцевая тайга на горных мярзлотна-тайговых ажалезненных глебах. На вяршынях — горныя тундры і камяністыя россыпы.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2). — С. 225.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.