Славутасць | |
Базіліка Эмілія | |
---|---|
Basilica Aemilia | |
![]() | |
41°53′34″ пн. ш. 12°29′05″ у. д. | |
Краіна |
![]() |
Рымскі форум | Рым, Рымскі форум |
Першае згадванне | 179 да н.э. |
Дата заснавання | 179 да н.э. |
Дата скасавання | 410 |
Матэрыял | мармур і траверцін |
![]() |
|
![]() |
Базіліка Эмілія (лац.: Basilica Aemilia) — разбураная базіліка на Рымскім форуме.
Базіліка ўяўляла сабой будынак з туфу і траверціну прамавугольнай формы даўжынёй 100 метраў, які складаўся з трох нефаў. Яна была пабудавана ў 179 годзе да н.э. цэнзарамі Маркам Эміліем Лепідам і Маркам Фульвіем Набіліёрам, таму спачатку звалася лац.: Basilica Aemilia et Fulvia. Пазней базіліка была пашырана прадстаўнікамі роду Эміліяў — консулам Маркам Эміліем Лепідам у 78 да н.э. і консулам Луцыем Эміліем Лепідам Паўлам каля 50 да н.э. на грошы, атрыманыя ад хабару Гая Юлія Цэзара — і пры імператары Аўгусце. У базілікі з’явіўся другі паверх, ступені вялі да тэрасы над порцікамі. На тэрасе знаходзілася трыбуна, звернутая да форума. Уся базіліка была ўпрыгожана мармурам, падлога базілікі таксама атрымала пакрыццё з белага і паліхромнага мармуру.
Магчыма, будынак базілікі служыў рынкам, будынкам суда ці месцам правядзення грамадзянскіх сходаў. У паўднёвай частцы будынка знаходзіліся крамы, сярод калон размяшчаліся сталы мянял. Пры пажары 410 года базіліка цалкам згарэла (меркаванні археолагаў грунтуюцца на манетах 410—411 гадоў, знойдзеных у пласце, які застаўся пасле пажару). Вялікая зала больш не была адноўлена, аднак корчмы і порцікі былі нанова адбудаваны ў 418—420 гадах прэфектам горада[1].
Першыя даследаванні на месцы руін пачаліся ў 1899 годзе пад кіраўніцтвам Джакама Боні. У 30-х гадах XX стагоддзя базіліка была раскапана і часткова адрэстаўравана.
- Рэканструкцыя базілікі Эмілія, 1905 год.
- Замалёўка руін, выкананая ў 1480 годзе Джуліяна да Сангала.
- Фасад базілікі на рымскай манеце, 61 г. да н.э.
Зноскі
- ↑ Freyberger Klaus. Das romische Forum. S. 105.
Літаратура
- Stierlin, Henri. Imperium Romanum. — Köln: Benedikt Taschen Verlag GmbH, 1996. — ISBN 3-8228-8729-3.