Базіліка | |
Базіліка Святога Крыжа | |
---|---|
Bazylika Świętego Krzyża | |
| |
52°14′19″ пн. ш. 21°01′00″ у. д. | |
Краіна | Польшча |
Горад | Варшава |
Канфесія | Каталіцтва |
Епархія | Варшаўская архідыяцэзія |
Ордэнская прыналежнасць | Ксяндзы-місіянеры |
Тып будынка | Малая базіліка |
Архітэктурны стыль | барока |
Архітэктар | Юзаф Шыман Белота |
Дата заснавання | 1757 |
Будаўніцтва | 1679—1696 гады |
Асноўныя даты | |
заканчэнне будаўніцтва |
|
Рэліквіі і святыні | абраз св. Іуды Тадэя |
Статус | ахоўваецца дзяржавай (1 ліпеня 1965)[1] |
Матэрыял | цэгла |
Сайт | swkrzyz.waw.pl |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касцёл Святога Крыжа (польск.: Kościół Świętego Krzyża) — рымска-каталіцкая царква ў Варшаве (Польшча). Знаходзіцца ў Сяродмесці па вул. Кракаўскае прадмесце, 3. Належыць ордэну ксяндзоў-місіянераў Святога Вінсента з Поля.
Гісторыя
Пад 1510 годам на гэтым месцы згаданая капліца пад тытулам Святога Крыжа.
У 1525 пабудаваны драўляны касцёл — філіял калегіяты Св. Яна. У 1615 перабудаваны, у 1653 перададзены ордэну ксяндзоў-місіянераў і стаў цэнтральным храмам ордэна ў Польшчы. Касцёл стаў адным з галоўных храмаў паўднёвага прадмесця Варшавы, хоць напачатку нават не ўваходзіў у яе межы. Аднак ужо праз тры гады Варшава была захоплена шведскімі войскамі ў час «Патопа», а касцёл зруйнаваны. За Янам III Сабескім было вырашана ўзвесці святыню зноў[2]. Сучасны будынак паўстаў у 1679—1696 гадах у барочным стылі паводле праекта надворнага каралеўскага архітэктара Юзафа Шымана Белота. 14 кастрычніка 1696 года прымас Міхал Стэфан Радзяёўскі асвяціў касцёл.
У 1725—1737 былі ўзведзены вежы, накрытыя познебарочнымі банямі, аўтарства Юзафа Фантаны. Яго сын Якуб запраектаваў фасады (1756).
На Ражство 1881 года ў касцёле адбылася паніка, выкліканая чуткамі пра пажар, якія, аднак, не пацвердзіліся. У цісканіне загінулі 29 чалавек. У гэтым здарэнні былі абвінавачаны яўрэі, з-за чаго пачаўся пагром[3].
У 1889 была рэканструявана лесвіца перад галоўным уваходам і пастаўленая статуя Хрыста з крыжам.
У першыя ж дні Другой сусветнай вайны святыня былі знішчаная. Страчаныя між іншых абразы «Боская вячэра» Францішка Смуглевіча і «Укрыжаванне» Ежы Сямігіноўскага. Падчас Варшаўскага паўстання 6 верасня 1944 нацысты загналі ў святыню дзве самаходныя міны, якія зруйнавалі фасады касцёла, знішчылі скляпенні над ніжнім касцёлам, Вялікі алтар, алтары Св. Роха і Св. Вінсента з Поля.
У 1945–1953 святыня адноўленая паводле спрошчанага праекта архітэктара Збароўскага. Інтэр'ер быў рэканструяваны без барочных паліхромных роспісаў і фрэсак. У 1960—1972 рэканструяваны галоўны алтар.
У 2002 годзе Папа Ян Павел II павысіў касцёл Св. Крыжа да ўзроўню малой базілікі.
У калонах храму пахаваныя урны з сэрцамі Фрыдэрыка Шапена і Уладзіслава Рэйманта. У храме таксама маюцца эпітафіі Баляслава Пруса, Ігнацыя Юзафа Крашэўскага, Баляслава Масціцкага, Уладзіслава Сікорскага і Юльюша Славацкага.
Зноскі
- ↑ Rejestr zabytków nieruchomych m. st. Warszawy (польск.) (pdf). Праверана 23 студзеня 2010.(недаступная спасылка)
- ↑ Historia (польск.)(недаступная спасылка). swkrzyz.pl (20 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2007. Праверана 21 лістапада 2015.
- ↑ Brian Porter. When Nationalism Began to Hate. — Oxford University Press, 2002. — С. 162. — ISBN 0-19-513146-0.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Базіліка Святога Крыжа (Варшава)
- Бачына варшаўскай парафіі Святога Крыжа (польск.)
- «Касцёл святакрыжавы ў Варшаве» — артыкул Архівавана 23 верасня 2015. (польск.) у «Tygodniku Ilustrowanym» за 14 лістапада 1863 года.
- Фатаздымкі парафіі (польск.)
- Варшавікія (польск.)