Славутасць | |
Базіліка Максенцыя | |
---|---|
італ.: Basilica di Massenzio | |
![]() Разваліны базілікі Максенцыя | |
41°53′31″ пн. ш. 12°29′18″ у. д. | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | Максенцый |
Дата заснавання | 312 |
Вышыня | 65 м |
![]() |
|
![]() |
Базіліка Максенцыя і Канстанціна — самы вялікі будынак, калі-небудзь пабудаваны на Рымскім форуме. Закладзена ў 308 годзе імператарам Максенцыям, а скончана яго пераемнікам — Канстанцінам у 312 годзе.
Базіліка была ўзведзена на месцы складоў для спецый (лац.: horrea piperataria). Нават па старажытнарымскіх мерках, будынак базілікі быў грандыёзны — плошча нефа перавышала 4000 кв. м., вышыня скляпенняў складала 39 метраў. Унутры сцены базілікі былі ўпрыгожаны мармуровымі плітамі, пол пакрыты каляровым мармурам. Архітэктурным прыкладам для будаўніцтва паслужылі тэрмы Каракалы і Дыяклетыяна. У заходняй апсідзе базілікі была ўстаноўлена каласальная статуя Канстанціна.
У базіліцы Канстанціна не толькі ўшаноўвалі багоў, але і назначалі дзелавыя сустрэчы; тутака ж засядаў гарадскі савет, а падчас Алімпійскіх гульняў 1960 года пад старажытнымі скляпеннямі праходзілі спаборніцтвы па грэка-рымскай барацьбе.
Гл. таксама
- Калос Канстанціна
- Базіліка Канстанціна, Трыр
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Базіліка Максенцыя