Базель-Штат ням.: Basel-Stadt | |
Герб кантона | |
Сцяг кантона | |
Выканаўчы савет: | Кіруючы савет |
Заканадаўчы савет: | Вялікі савет |
Сталіца: | Базель |
Дата далучэння: | 1501 |
Абрэвіятура: | BS |
Афіцыйная мова: | Нямецкая |
Насельніцтва, чалавек: | 191 тыс. (2004 г.) |
Плошча: | 37 км² (26-е месца) |
Найвышэйшы пункт: | 522 м |
Аўтамабільны код: | BS |
Афіцыйны сайт |
Базель-Штат[1] (ням.: Basel-Stadt, фр.: Bâle-Ville) — невялікі нямецкамоўны паўкантон на поўначы Швейцарыі. Аб'ядноўвае горад Базель і муніцыпалітэты Бецінген і Рыэн. Сталіца - горад Базель. Насельніцтва 191 тыс. чалавек (15 месца сярод кантонаў; даныя 2004 г.).
Геаграфія
Базель размешчаны на мяжы з Францыяй і Германіяй. З гэтымі двума краінамі ў горада наладжаны транспартныя і эканамічныя сувязі.
Гісторыя
Кантон утварыўся ў 1833 г. у выніку падзелу гістарычнага кантона Базель (увайшоў у канфедэрацыю ў 1501 г.) на гарадскую і сельскую часткі.
Эканоміка
Прадпрыемствы банкаўскай, хімічнай і фармацэўтычнай галін.
Зноскі
- ↑ Злучэнне дт на канцы слоў іншамоўнага паходжання перадаецца праз т. Арфаграфічны слоўнік. (М. П. Лобан, М. Р. Суднік). Мн., «Народная асвета», 1990, С.22.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.