Базавая велічыня — устаноўлены ў 2002 годзе замест мінімальнага заробку[1] паказчык вылічэння ўрадам Беларусі[2] памераў пенсій, стыпендый, дапамогаў, падаткаў, збораў і спагнанняў[3]. Найдаўжэй заставалася пастаяннай 4 гады і 4 месяцы (з 1 снежня 2007 г. да 1 красавіка 2012 г.) на ўзроўні 35 тыс. беларускіх рублёў[4], найкарацей — 2 месяцы (з 1 сакавіка да 1 мая 2003 г.)[5] на ўзроўні 13 300 рублёў[6].
Дынаміка змянення базавай велічыні ў Беларусі
Дата зацвярджэння[7] | Памер (у беларускіх рублях) |
---|---|
01.03.2002 | 10 000 |
01.09.2002 | 11 100 |
01.12.2002 | 12 000 |
01.03.2003 | 13 300 |
01.05.2003 | 14 000 |
30.09.2003 | 16 500 |
17.01.2004 | 17 500 |
01.04.2004 | 19 000 |
01.11.2004 | 24 000 |
01.04.2005 | 25 500 |
01.11.2005 | 29 000 |
01.03.2006 | 31 000 |
01.12.2007 | 35 000 |
01.04.2012 | 100 000 |
01.10.2013 | 130 000 |
01.04.2014 | 150 000 |
01.01.2015 | 180 000 |
01.01.2016 | 21 (210 000 да дэнамінацыі) |
01.01.2017 | 23 |
01.01.2018 | 24,5 |
01.01.2019 | 25,5 |
01.01.2020 | 27 |
01.01.2021 | 29 |
Зноскі
- ↑ Ігар Філіпенка. Хто дае штуршок запаволенай інфляцыі . Беларускае тэлеграфнае агенцтва (10 студзеня 2012). Праверана 15 красавіка 2013.
- ↑ Аляксандр Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь» (Артыкулы 13—42) // Звязда (1917) : Газета. — 6 жніўня 2008. — № 145 (26258). — С. 2 (Мясцовае самакіраванне). — ISSN 1990-763x.
- ↑ У Беларусі ў тры разы вырастуць штрафы(недаступная спасылка). Telegraf.by (3 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2012. Праверана 15 красавіка 2013.
- ↑ Базавая велічыня з 1 красавіка 2012 года складзе 100 тысяч рублёў . Радыё «Свабода» (3 студзеня 2012). Праверана 15 красавіка 2013.(недаступная спасылка)
- ↑ Генадзь Навіцкі. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь № 630 // Звязда : Газета. — 16 мая 2003. — № 117-118. — ISSN 1990-763x.
- ↑ Павялічаны памер тарыфнай стаўкі першага разраду . Хартыя’97 (6 сакавіка 2003). Праверана 15 красавіка 2013.
- ↑ Базовая величина // www.myfin.by
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.