Бадзягі | ||||||||||||
Бадзяга (Spongilla) | ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
Spongillidae Gray, 1867 | ||||||||||||
|
Бадзягі[1] (Spongillidae) — сямейства прэснаводных губак з класа звычайных (Demospongia).
Апісанне
Нерухомыя каланіяльныя жывёлы, якія складаюцца з мноства злучаных паміж сабой асобін і жывуць пад вадой на глыбінях да 2 метраў. Па вонкавым выглядзе яны нагадваюць расліны. Памеры калоніі да 1 м. Цела шурпатае э непрыемнм пахам, шэрае, жаўтаватае, брудна-зялёнае. Шкілет крамянёвы.
Селяцца губкі на падводных прадметах. У вадаёмах Беларусі найчасцей трапляюцца 2 віды: бадзяга азёрная (Spongilla lacustris) жыве ў стаячых вадаёмах, бадзяга рачная (Ephydatia fluviatilis) — у праточных вадаёмах.
Размнажаюцца палавым і бясполым (пачкаванаем) спосабамі. Маюць вялікую здольнасць да аднаўлення: з дробнага кавалачка вырастае самастойная асобіна. Кормяцца аднаклетачнымі арганізмамі і арганічнымі рэшткамі. Жывуць некалькі месяцаў. Увосень утвараюць круглявыя ўнутраныя пупышкі — гемулы, якія вясной даюць пачатак новай калоніі.
Сістэматыка
Роды:
- Anheteromeyenia
- Corvoheteromeyenia
- Corvospongilla
- Dosilia
- Duosclera
- Ephydatia
- Eunapius
- Heteromeyenia
- Heterorotula
- Meyenia
- Nudospongilla
- Pachyrotula
- Pectispongilla
- Racekiela
- Radiospongilla
- Sanidastra
- Saturnospongilla
- Spongilla
- Stratospongilla
- Trochospongilla
- Umborotula
- Uruguayella
Значэнне для чалавека
Могуць засмечваць гідратэхнічныя збудаванні. Ачышчаюць вадаёмы ад арганічных рэчываў.
Высушаныя бадзягі — народны сродак ад рэўматычных і іншых боляў. Ужываюцца ў выглядзе мазей.
Зноскі
- ↑ Напісанне Бадзягі у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.2. Мн., 1996, С.212
Літаратура
- Лук’яновіч Л. М. Бадзягі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.