Багна-Схеда | |
---|---|
Плошча | 113 км² |
Багна-Схеда — балота нізіннага (84 %), верхавога (13 %) і змешанага (3 %) тыпаў на поўначы Зэльвенскага і поўдні Мастоўскага раёнаў Беларусі, у пойме ракі Зальвянка.
Апісанне балота
Плошча 11,3 тыс. га. Глыбіня торфу да 4 м, пар. 1,5 м, ступень раскладання нізіннага тыпу 34 %, верхавога 28 %, прысаковасць адпаведна 9,5 і 3,8 %.
Асаблівасці балота
На плошчы каля 30 га ёсць сапрапель (магутнасць да 1 м), у некаторых месцах сустракаецца торфавівіяніт.
Літаратура
- Подопличко А. П. Торфяные месторождения Белоруссии: генезис, стратиграфия и районирование. — Мн., 1961;
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия. — Мн.: БелСЭ, 1989. — ISBN 5-85700-001-7.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.