Багдан Грынькавіч Валовіч
войскі гарадзенскі[d]
1529 1539
канюшы гарадзенскі[d]
1508 1537

Смерць 14 красавіка 1539(1539-04-14)[1] ці не пазней за 14 красавіка 1539
Род Валовічы
Бацька Грынька Ходкавіч Валовіч[2]
Маці НН[d][2]
Жонка Таміла з Міцутаў[d][3]
Дзеці Астафій Багданавіч Валовіч[4], Рыгор Багданавіч Валовіч[4], Міласлава з Валовічаў[d][5], Кацярына з Валовічаў[d][6], Васіль Багданавіч Валовіч[d][4] і Іван Багданавіч Валовіч[d][4]

Багдан Грынькавіч Валовіч (? — да 14 красавіка 1539[7]) — вялікалітоўскі шляхціч. Канюшы гарадзенскі (1508—1537), войскі гарадзенскі (з 1529)[8].

Паходзіў з роду Валовічаў герба «Багорыя», старэйшы сын гарадзенскага гараднічага Грынькі Ходкавіча Валовіча і яго першай невядомай з імя жонкі[8].

Быў ураднікам вялікай княгіні Боны Сфорца ў Гарадзенскім павеце. У 1534—1536 гадах быў прызначаны ёй спраўцам Гарадзенскага староства, а ў 1535—1537 гадах таксама быў яе намеснікам крынскім, скідзельскім і азёрскім.

Быў жанаты з Тамілай з Міцутаў. Меў чатырох сыноў і дзвюх дачок[9]:

  • Васіль (?—1540), памёр маладым[10]
  • Іван (Ян) (?—1541), дзяржаўца вялікай княгіні Боны ў Крынках і Скідзелі пасля бацькі[11]
  • Рыгор (?—1577), маршалак гаспадарскі, лоўчы літоўскі, ваявода смаленскі[12]
  • Астафій (?—1587), кашталян троцкі і віленскі, канцлер літоўскі[13]
  • Міласлава (? — да 1555), замужам за гаспадарскім дваранінам Мікалаем Кунцэвічам[14]
  • Кацярына (? — да 1561), у першым шлюбе за Мікалаем Бакаляравічам, а ў другім — за каронным абозным Пятром Весялоўскім[15]

Багдан стаў пачынальнікам старэйшай, так званай «ваяводскай і канцлерскай» галіны Валовічаў[8], якая згасла ў XVII стагоддзі.

Крыніцы

  1. Вялікае княства Літоўскае: (энцыклапедыя) / пад рэд. Г. П. ПашкоўМн.: БелЭн, 2005.
  2. 1 2 Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — 2014. — С. 32. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
  3. Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — 2014. — С. 34. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
  4. 1 2 3 4 Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — 2014. — С. 35. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
  5. Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — 2014. — С. 35, 59. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
  6. Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — 2014. — С. 35, 60. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
  7. Валовічы 2014, с. 34.
  8. 1 2 3 Валовічы 2014, с. 32.
  9. Валовічы 2014, с. 35.
  10. Валовічы 2014, с. 47.
  11. Валовічы 2014, с. 47—48.
  12. Валовічы 2014, с. 49—52.
  13. Валовічы 2014, с. 52—59.
  14. Валовічы 2014, с. 59—60.
  15. Валовічы 2014, с. 60.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.