Багамолы | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Багамол Rhombodera basalis | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Mantodea Burmeister, 1838 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Mantoptera
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Даччыныя таксоны | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Сямействы
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Багамолы, таксама Багамолавыя (Mantodea, Mantoptera) — падатрад насякомых атрада тараканападобных. Некаторыя энтамолагі вылучаюць багамолаў у самастойны атрад.
Апісанне
Даўжыня да 11 см. Цела падоўжанае, галава рухомая трохвугольная, ногі добра развітыя, на пярэдняй пары шыпы, якія ўтвараюць пры складванні моцны хапальны апарат. Ротавыя органы грызучыя. Пярэднія крылы вузкія, заднія складаюцца веерападобна (ёсць бяскрылыя).
Пашырэнне
Вядома больш за 2800 відаў (2853 віды па стане на люты 2008), вялікая частка якіх уваходзіць у сямейства Mantidae. Пашыраны ў тропіках і субтропіках абодвух паўшар’яў. Найчасцей трапляецца багамол звычайны (Mantis religiosa).
Асаблівасці біялогіі
Яйцы адкладваюць на расліны, камяні; звычайна зімуюць.
Драпежнікі, сядзяць у малітоўнай позе (адсюль назва), кормяцца насякомымі, некаторыя трапічныя віды нападаюць на дробных яшчарак, птушак.
Літаратура
- Багамолы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 198. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі
- Апошняя рэвізія найстаражытнейшых багамолаў
- Калекцыя спасылак па тэме ў Інсекталогу Entomology Info
- Азначальная табліца багамолаў Еўропы
- Tree of Life Web Project. 2003. Mantodea. Praying mantids and their relatives Архівавана 8 лютага 2012.
- Лабараторыя малекулярнай сістэматыкі насякомых — аддзел багамолаў