Вёска
Бабы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
53°26′08″ пн. ш. 28°17′36″ у. д.
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Бабы на карце Беларусі ±
Бабы (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Бабы (Пухавіцкі раён)
Бабы (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Бабы (Пухавіцкі раён)

Бабы́[1] (трансліт.: Baby, руск.: Бобы) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 15 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 69 км ад Мінска, 8 км ад чыгуначнай станцыі Талька.

Гісторыя

У канцы XVIII стагоддзя вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе была карчма, побач з вёскай фальварак. У сярэдзіне XIX стагоддзя ўласнасць В. Завадскай. У 1870 годзе вёска ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета.

У 1883 годзе адбываліся сялянскія хваляванні.

Паводле перапісу 1917 года былі аднайменныя вёска і фальварак, 2 млыны, крупадзёрка, сукнавальня, цыркулярка, лакамабіль.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1920-х гадоў створаны саўгас «Молат», які ў 1924 годзе меў 547,2 дзесяціны ўгоддзяў, працавала школа 1-й ступені. У пачатку 1930-х гадоў створаны калгас «Энергія», была кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя вёскі пад акупацыяй Германіі. Сама вёска ў часе вайны спалена нямецкімі войскамі. Пасля вайны вёска адноўлена.

Насельніцтва

  • 1897 год — 36 двароў, 220 жыхароў
  • 1908 год — 48 двароў, 325 жыхароў
  • 1917 год — вёска, 57 двароў, 337 жыхароў; маёнтак, 149 жыхароў
  • 1960 год — вёска, 195 жыхароў; пасёлак, 140 жыхароў
  • 2002 год — 26 двароў, 55 жыхароў
  • 2010 год — 25 гаспадарак, 62 жыхары

Славутасці

Страчаная спадчына

  • Капліца могілкавая (XIX ст.; страчана ў 2010-я)

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Літаратура

  • Бабы // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 114. — 528 с. 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748, [1] с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.