Бабынічы | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 1,87 км |
Шырыня | 0,43 км |
Плошча | 0,6 км² |
Аб’ём | 0,00118 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 4,5 км |
Найбольшая глыбіня | 5 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,9 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | прэснае |
Салёнасць | да 0,265 ‰ |
Празрыстасць | 1,1 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 67,5 км² |
Упадаюць | Быстрыца, ручаі |
Выцякаюць | пратока |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Бабынічы |
|
|
|
Бабынічы |
|
|
Бабы́нічы (Бабына[1]) — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нача.
Плошча паверхні возера 0,6 км². Даўжыня 1,87 км, найбольшая шырыня 0,43 км. найбольшая глыбіня дасягае 5 м, сярэдняя каля 1,9 м. Даўжыня берагавой лініі складае 4,5 км, плошча вадазбору 67,5 км². Аб'ём вады ў возеры 1,18 млн. м³.
Катлавіна возера падпруднага тыпу серпавіднай формы, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы спадзістыя, на ўсходзе стромкія вышынёй 30—40 метраў. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, на паўночным захадзе і захадзе возера берагі сплавінныя. На паўночным захадзе, захадзе і поўдні возера пойма шырынёй да 600 метраў. Дно плоскае. Мелкаводдзе выслана пяском і апясчаненым ілам, на большых глыбінях — крэменязёмістым сапрапелем і гумусавай глінай. Расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 2,5 м і займае каля 83% плошчы возера.
Возера эўтрофнае, праточнае. Упадаюць ручаі, пратока з возера Бабына і рака Быстрыца, выцякае пратока ў возера Нявіда.
У возеры водзяцца акунь, шчупак, лешч, краснапёрка, плотка, гусцяра, лінь, язь, мянтуз і іншыя віды рыб.
Зноскі
- ↑ Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 19. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Літаратура
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2). — С. 194.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 19. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Ліст карты N-35-33. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)