Вёска
Бабынічы
± | ||||||||||||||||||
Бабы́нічы[1] (трансліт.: Babyničy, руск.: Бабыничи) — вёска ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Бабыніцкага сельсавета. Размешчана паміж азёрамі Бабынічы на захадзе і Нясіта на ўсходзе. Насельніцтва 250 чал. (1990). Знаходзяцца за 40 км на паўднёвы захад ад Полацка, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Загацце.
Гісторыя
Упершыню Бабынічы згадваюцца ў другой палове XV ст., калі імі валодаў полацкі баярын З. Корсак, потым яго сыны і ўнукі. Паводле Полацкай рэвізіі 1552 года, паселішча згадваецца як «отчина и дедина» 5 унукаў З. Корсака. Складалася з феадальнага двара і сяла, дзе жыло 57 радзінаў (дымоў) сялян і 40 радзінаў служылых людзей — баяраў панцырных і путных. з іх 13 радзінаў належала В. Зяноўевічу-Корсаку, 45 — яго брату Івану, а астатнія іх стрыечным братам: Багдану, Глебу і Фёдару Корсакам. Пазней Бабынавічы заставаліся ў складзе Полацкага ваяводства, ва ўладанні нашчадкаў названых асоб; частка маёмасці ў выніку шлюбаў перайшла да іншых родаў. У XVII ст. паселішча атрымала статус мястэчка.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Бабынавічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Лепельскага павета Віцебскай губерні. У пачатку XX ст. існавалі мястэчка Бабынічы (70 дамоў), фальварак Бабынічы-Вовель (ва ўладанні А. Тамашэвіча), маёнтак Бабынічы-Юраўшчына (належаў нашчадку першых уладальнікаў — В. Корсаку) і маёнтак Вуглы-Бабынічы (уладанне Ф. Русецкага).
1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Бабынічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Бабынічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавета Ветрынскага раёна (з 1960 у Полацкім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 тут было 52 двары, на 1990 — 86 двароў.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1838 — 96 чал. (48 муж. і 48 жан.), з іх духоўнага саслоўя праваслаўнага 5 муж., мяшчан-іўдзеяў 33 муж. і 40 жан., сялян памешчыцкіх 10 муж. і 8 жан.[2]; 1881 — 449 чал. (228 муж. і 221 жан.)
- XX стагоддзе: 1901 — 326 чал.; 1970 — 146 чал.; 1990 — 250 чал.[3], 1995 — 271 чал., 98 двароў[4].
Інфраструктура
У Бабынічах працуюць сярэдняя школа, фельчарска-акушэрскі пункт, клуб, бібліятэка, пошта.
Славутасці
- Брацкая магіла (1941—1944) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000642
- Яўрэйскія могілкі
- Царква
Страчаная спадчына
- Царква Святой Ефрасінні Полацкай. Пабудавана ў 1906, існавала ў 1924 годзе[5].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 415.
- ↑ Вячаслаў Насевіч. Бабынічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 266. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
- ↑ Бабынічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 194. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.
Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.
- Bobynicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo (польск.). — Warszawa, 1900. — S. 173.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бабынічы (Полацкі раён)
- Бабынічы (Полацкі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)