Хутар
Бабры
Бабры на карце Беларусі ± ![]() ![]() |
Бабры — былы хутар у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіў у склад Чэрнінскага сельсавета.
Гісторыя
У XIX ст. вядомы як фальварак у Маршальскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. У 1890 годзе належаў пану С. Ягміну, які меў тут 67,6 дзес. зямлі.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР.
Насельніцтва
- XX стагоддзе:
- 1905 — 16 жыхароў.
- 30 верасня 1921 — 2 двары, 15 жыхароў.
- 1959 — 21 жыхар.
- 1970 — 11 жыхароў.
- XXI стагоддзе:
Зноскі
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.