Бабруйскі раённы выканаўчы камітэт | |
---|---|
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Бабруйскі раён |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт |
Штаб-кватэра | 213809, Магілёўская вобласць, г. Бабруйск, вул. Пушкіна, 215а |
Старшыня | Аляксандр Мікалаевіч Сухадольскі |
Сайт | bobruisk-rik.gov.by |
Бабруйскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Магілёўскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Бабруйскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Бабруйска, у будынку па вул. Пушкіна, 215а.
Структура
- Сектар культуры;
- Юрыдычны сектар;
- Пастаянна дзеючая камісія па каардынацыі працы па садзейнічанні занятасці насельніцтва;
- Аддзел унутраных спраў;
- Аддзел землеўпарадкавання;
- Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні;
- Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі;
- Фінансавы аддзел;
- Аддзел эканомікі;
- Аддзел па адукацыі;
- Аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
- Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
- Аддзел архітэктуры і будаўніцтва;
- Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
- Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС);
- Аддзел арганізацыйна-кадравай працы.
Старшыні
- з 18 сакавіка 2020 — Аляксандр Мікалаевіч Сухадольскі.
Зноскі
Спасылкі
- bobruisk-rik.gov.by — афіцыйны сайт Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.