Бабруйскі павет | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у |
|
||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 1793 | ||||
Дата скасавання | 1924 | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Бабруйскі павет (руск.: Бобруйскій уездъ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка з цэнтрам у Бабруйску ў 1795—1924 гг.
Гісторыя
Бабруйскі павет утвораны 5 мая 1795 г. у складзе Мінскай губерні (да 1919). Плошча 12,2 тыс. км², насельніцтва (з Бабруйскам) 318,8 тыс. чал. (1897), з іх 67,4 % беларусаў, 19,4 % яўрэяў, 10 % рускіх; у 1908 у павеце 327 тыс. жыхароў. Першым маршалкам шляхты Бабруйскага павета быў А. Аскерка (1795—1797). У 1890 павет падзяляўся на 22 воласці:
- Азарыцкую
- Асавецкую
- Бацэвіцкую
- Бортніцкую
- Брожскую
- Гарадоцкую
- Гарбацэвіцкую
- Глускую
- Горкаўскую
- Жыцінскую
- Забалоцкую (Любанскую)
- Замошскую
- Качэрыцкую (цэнтр в. Старцы)
- Любоніцкую
- Лясковіцкую (цэнтр в. Забалоцце)
- Новадарожскую
- Парыцкую
- Рудабельскую (з 1920 Акцябрская)
- Свіслацкую
- Стэпскую
- Тураўскую
- Чэрнінскую
З 29 жніўня 1919 па 10 жніўня 1920 павет уваходзiў у склад Гомельскай губернi. У 1924 годзе Бабруйскi павет лiквiдаваны. Большая частка яго тэрыторыi увайшла ў склад Бабруйскай акругi.
Ураднікі павета
Вядомыя асобы
- Вячаслаў Андрэевіч Якубовіч
- Даніл Сцяфанавіч Канапасевіч
- Аляксандр Дамінікавіч Лапа
- Васіль Карнеевіч Наўроцкі (1897—1975) — вучоны-гігіеніст.
Спасылкі
- Бабруйскі павет (Мінская губерня). Адміністрацыйная мапа
Гл. таксама
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.