Бабруйскае староства | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Рэчыцкі павет, Менскае ваяводства |
Адміністрацыйны цэнтр | Бабруйск |
Найбуйнейшыя гарады | Казімір |
Дата ўтварэння | 1566 |
Дата скасавання | 1795 |
Дзяржаўца, пасля староста | гл. Бабруйскія старосты |
Часавы пояс | +2 |
Час існавання | 1566—1793 |
Бабруйскае староства (польск.: Starostwo Babrujskie) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Рэчыцкага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага правінцыі Рэчы Паспалітай. Цэнтрам Бабруйскага староства было мястэчка Бабруйск.
Гісторыя
З назвай Бабруйска звязана — аднайменнае мястэчка, замак, дзяржава, цэнтр воласці, староства[1]. Займала большасць тэрыторыі сучасных Бабруйскага, Кіраўскага і прылеглыя да іх часткі Жлобінскага і Светлагорскага раёнаў. Напачатку ўваходзіла, відаць, у Свіслацкае княства. З XV ст. воласцю кіраваў намеснік, якога прызначаў вялікі князь. На працягу XV — XVI ст. некалькі сёл воласці былі падараваны вялікім князем розным феадалам. У XVII — XVIII ст. намеснікі («дзяржаўцы») зваліся старостамі, а сама воласць — староствам. У другой палове XVI — першай палове XVIII ст. на пасаду бабруйскага старосты прызначаліся прадстаўнікі шляхецкага роду Трызнаў, потым іншыя буйныя феадалы, у тым ліку Радзівілы.
- У 1471 г. — князь Міхаіл Алелькавіч меў «прывілей» на Бабруйскае староства.
- У 1502—1503 гг. — напад татарскага войска на староства.
- У 1560 г. — тут праведзена адміністрацыйная рэформа: замест старажытных адзінак падаткаабкладання (дымаў) уведзены «службы».
- 4 сакавіку 1565 г. — дадзена Грамата Жыгімонтам II Аўгустам Бабруйскага стараства аб змяненні парадку падаткаабкладання.
- У 1565 г. — тэрыторыя Бабруйскай воласці ўключана ў Рэчыцкі павет Менскага ваяводства.
- У 1566 г. — заснавана Бабруйскае староства з цэнтрам у Бабруйску. Староства ўваходзіць у склад Рэчыцкага павета. Гэта староства складалася тады з двух частак — Бабруйск з 18 вёскамі. Дадзены Граматы бабруйскага старасты Яна Бояноўскага аб правах мяшчан карыстацца лясамі і выганамі для жывёлы (мяшчанам дазвалялася рубка лесу, карыстацца пашамі, касілі і да т.п.).
- У 1576 г. — падаравана адмысловая каралеўская Грамата «прывілей» на Бабруйскае староства, права спаганяць мытныя пошліны і іншыя правамоцтвы.
- 8 студзені 1591 г. — складзена Грамата з дазволам для Бабруйскага староства вырабляць розныя напоі для ўласных патрэб і на продаж (за подпісам Мінскага старасты Дзмітрыя Скуміна Тышкевіча).
- У 1599 г. — Бабруйскае староства адпісваецца каралём Рэчы Паспалітай Уладзіславам ІV жонцы Рэнаце.
- У 1603 г. — напад татарскага войска на староства.
- У 1611—1614 гг. — спрэчка мяшчан з езуітамі аб выгане, якая пацвярджае права мяшчан, камісія разбірала канфлікт мяшчан са старастай.
- У 1611-1613 гг. — у старостве адбываліся народныя хваляванні выкліканыя падатковымі паборамі П. Трызны, так званай «Бабруйскай статутам» (валочнай памеры). Гэтая была рэформа прызначаная каралём Жыгімонтам III для павелічэння паступаюць у казну сродкаў, неабходных для вядзення вайны з Масковіяй. Рэформа была названа «Бабруйскай», таму-што пачалі яе праводзіць з Бабруйска, і Бабруйскае староства павінна было паслужыць прыкладам правядзення «валочнай памеры» ва ўсёй Рэчы Паспалітай. Валочная памера ў старостве праведзена ў 1611—1639 гг., замест службаў намерана 475 аселых валок, на якіх размяшчалася каля 1000 сялянскіх двароў. Акрамя таго, у Бабруйску было 409 мяшчанскіх дагавораў і ў прадмесцях 286 гаспадарак агароднікаў.
- У сярэдзіне XVI ст. Бабруйскае староства згадана сярод уладанняў Вялікага князя Літоўскага. Пазней ім валодалі буйныя магнаты М. Радзівіл, О. Гаштольд, Яна Бояноўскі, П. Трызна, а з 1639 г. — польская каралева Цэцылія Рэната, жонка караля Уладзіслава IV Вазы. Яна арганізавала ў дадзеным старостве свабодную эканамічную зону. У XVII ст. гэта называлася слабада (ад слова «свабода»). І гэты рэгіён быў названы Каралеўскай Слабадой.
- У 1648—1649 гг. — разруха, бунт і вайна з-за ўварвання казакоў пад камандаваннем Поддубіцкага падчас паўстання Багдана Хмяльніцкага. Януш Радзівіл спыніў гэта напад на староства. На адбудаваны цэнтр староства Бабруйск напалі казакі і зноў спалілі ў 1665 г..
- У 1655 г. — новае ваеннае нападзенне казакоў на староства пад правадырствам Залатарэнкі І. Н..
- У 1681 г. — пасля войнаў з Масковіяй і разбурэнняў у старостве вярнулася місія езуітаў. Якія адкрылі зноў школу, а ў 1686 г. адкрылі медыцынскую клініку для насельніцтва. І ў 1738 г. яны адкрылі ў Бабруйску аптэку.
- У 1708 г. — староства пацярпела ў выніку Паўночнай вайны.
- У сярэдзіне XVII ст. — пачатак XVIII ст. — войны прывялі да разбурэння і заняпаду Бабруйска.
- Да 1788 г. — староства прыносіла даход у казну 6342 кварты злотых.
- У 1793 г. — пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай далучаныя тэрыторыі Бабруйскага староства да Расіі. У 1794 г. у час паўстання палкоўнік Стэфан Грабоўскі часова вызваліў сталіцу староства ў якую ўварваліся войскі рускіх.
- ў 1795 г. — праведзена перапіс насельніцтва. Бабруйскае староства вызначана на продаж па частках, і ліквідавана. І зямлі староства ўвайшлі ў склад Бабруйскага павета Мінскай губерні[2].
Адміністрацыйнае дзяленне
- Да Бабруйскага староства адносілася 70 вёсак.
- Парыцкі маёнтак з вёскамі Парычы, Кнышэвічы, Сякерычы, Чэрнін, Лагвінавічы, Паганцы, Здудзічы, Чырковічы, Шацілавічы належалі Петранэлі Трызненке Пацаў, жонцы Самюэля Паца.
- Брожскі двор з шэрагам сёл і галоўнай сядзібай у Брожы.
- Ольсаўскі двор, Ольса, да 1622 г. належаў пану Мікалаю Заршенскаму, а пасля яго смерці ўказам земскага падскарбія Кшыштафа Нарушэвіча маёнтак Ольса перайшоў Пятру Трызне і яго жонцы за пэўную суму. Ганна мела права толькі на вёскі Ольса, Бёрда, Ілейчыцы, Валосавічы, Полькавічы. Самому Пятру Трызне ў Віленскай палове староства належалі вёскі Дземідкавічы і Кольчыцы,
- Трокская палова — двор яснопольскі з вёскамі Мышкавічы, Цэйкавічы, Хамічы, Глыбокавічы, Паўлавічы, Дваранінавічы, Міхалева, Плёсы (адны і другія), Кавалева (Кавалі), Аўсімавічы, Варатынь, Вітлін, Качэрычы.
- Частка зямельных уладанняў належала калегіі Ордэна езуітаў.
Старасты і намеснікі
Староства — гэта дзяржаўны асабняк, які даваў вялікі князь ці кароль напракат феадалам як натуральны юргельт за службу.
- У 1387—1394 гг. — Скіргайла Альгердавіч.
- Да 1521 г. — Мікалай Радзівіл.
- З 1530 г. — Васіль Палубінскі.
- Да 1539 г. — Альберт Мартынавіч Гаштольд.
- У 1542—1549 гг. — Ян Юр’евіч Глябовіч.
- З 1550 г. — Рыгор Фат.
- У 1566 г. — Ян Баяноўскі.
- У 1569 р. — Мікалай Мікалаевіч Радзівіл, ваявода Віленскі і канцлер.
- У 1561—1578 гг. — Юрый Алелькавіч.
- У 1580—1590 гг. — Ян Баяноўскі.
- У 1611 г. — Пётр Трызна (сваяк Петронеллі Пац, магутнаму роду ў Рэчы Паспалітай), разам са сваёй жонкай Ганнай Моссальскай, ўнёс выкуп каралеўскай казне і атрымаў права пажыццёва валодаць дадзеным староствам.
- У 1623—1633 гг. — Перноўскі ваявода Пётр Станіслаў Трызна.
- У 1639—1644 гг. — Цэцылія Рэната Габсбург.
- Да 1652 г. — Крыштаф Хадкевіч.
- У 1658—1660 — Iван Нячай.
- У 1660—1679 гг. — Аляксандр Гіляры Палубінскі.
- У 1679—1682 гг. — Крыштаф Канстанцін Палубінскі.
- У 1682—1730 гг. — Ян Казімір Сапега.
- Ад 14 снежня 1735 г. да 8 верасня 1738 г. — Ігнацы Завіша.
- З 1775 г. — Міхал Лопат.
- Да 1796 г. — Міхал Слізень.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ str. 265 (Bobrujsk), Tom I, «SLOWNIK GEOGRAFICZNY» KROLESTWA POLSKIEGO I innich KRAJOW SLOWIANSKICH, WARSZAWA, 1880—1914; (польск.)
- ↑ Именной указ, данный Сенату. — О составлении Минского наместничества из тринадцати округов. //Сборник документов, касающихся административного устройства Северо-Западного края при императрице Екатерине II (1792—1796)/ Издание Виленской комиссии для разбора древних актов. — Вильна:типография «Русский Почин», 1903. — с.42 (руск.)
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- «Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае», Ермаловіч М., изд. «Беллітфонд», Мінск, 2003 г. ISBN 985-6576-08-3
- Лев Гунин, Бобруйск: историческая монография (окончена в 1985 году). История Беларуси, Литвы, Польши, России, Украины и евреев на примере одного города.
- Вячаслаў Насевіч. У складзе Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай Архівавана 1 красавіка 2009. // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Кіраўскага р-на. — Мн., 1997. С. 19—26
- Акты Виленской археографической комиссии. Вильна, 1898. Т.25. С. 114—130. (руск.)
- Кернажыцкі К. Аграрная рэформа ў Бабруйскім старостве і экономічнае становішча яго насельніцтва з XVII да паловы ХІХ стал.: (Фармаваньне капіталізму). Мн., 1931.
- «SLOWNIK GEOGRAFICZNY KROLESTWA POLSKIEGO I innich KRAJOW SLOWIANSKICH», WARSZAWA, 1880—1914; (польск.)
- «Волочная помера в Бобруйском старостве», К. И. Гемрецкого, «Наш Край», № 12, 1926 г. (руск.)
Спасылкі