Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь
Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь
Выява лагатыпа
Краіна Беларусь
Мова вяшчання Беларуская, руская, англійская.
Фармат выявы 4:3
Дата пачатку вяшчання 26 верасня 1991 і 15 лістапада 1925
Аўдыторыя 250 мільёнаў чалавек
Уладальнік Урад Беларусі
Сайт tvr.by

Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь, Белтэлерадыёкампанія арганізуе і каардынуе работу сеткі тэле- і радыёвяшчання ў Рэспубліцы Беларусь. Член Еўрапейскага вяшчальнага саюза. Кампанія падтрымлівае прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі і распаўсюджвае погляды палітычнага кіраўніцтва, у тым ліку і прапаганду ў Беларусі.

Гісторыя

17 жніўня 2020 года адбыліся акцыі пратэсту і забастоўкі супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года. Дзяржаўнае тэлебачанне таксама страйкавала, «Беларусь 1» паказваў спачатку пустую студыю, а потым паўторы старых праграм[1].

З-за дзяржаўнай прапаганды шматлікія журналісты вырашылі летам і восенню 2020 года пакінуць працу ў Белтэлерадыёкампаніі[2]. Зыход прадоўжыўся і ў 2021 годзе: у студзені налічвалася больш за 100 адкрытых вакансій у Белтэлерадыёкампаніі, а па стане на чэрвень ад яе былі размешчаны ўжо 160 вакансій[3].

З 1993 года Белтэлерадыёкампанія была членам Еўрапейскага вяшчальнага саюзу, пакуль яе членства не было прыпынена 28 мая 2021 года па выніках паслявыбарчага маніторынгу[4]. Абурэнне аб’яднання вызвалі сярод іншага паказы раскаянняў палітычных зняволеных, зробленых пад відавочным ціскам[5]. 30 чэрвеня 2021 года Белтэлерадыёкампанію выключылі з Еўрапейскага вяшчальнага саюзу[6]. У чэрвені 2022 года кампанія была ўнесена ў санкцыйны спіс ЕС[7].

Тэлеканалы і радыёстанцыі

Будынак тэлецэнтра на вул. Макаёнка

У структуру НДТРК РБ уваходзяць 7 тэлевізійных каналаў, 5 каналаў радыё, 5 абласных тэлерадыёкампаній. Далей пералічаныя тэлеканалы, якія ўваходзяць у кампанію:

Асноўныя тэлеканалы

  • «Беларусь 1» — уласны, агульнарэспубліканскі тэлеканал. Галоўны інфармацыйны тэлевізійны канал Рэспублікі Беларусь. Тэлеканал «Беларусь 1» ажыццяўляе трансляцыі асабліва важных дзяржаўных, грамадскіх і культурных мерапрыемстваў, сярод якіх святочныя канцэрты, ваенныя парады, міжнародныя фестывалі і конкурсы.
  • «Беларусь 2» — уласны, агульнарэспубліканскі спартыўна-забаўляльны тэлеканал. Жыхары абласцей Беларусі маюць магчымасць глядзець на частаце тэлеканала «Беларусь-2» двойчы ў суткі праграмы рэгіянальных тэлекампаній.

Даступныя праз эфірны (лічбавае (DVB-T) на ДМВ, раней — аналагавае (SECAM), Беларусь 1 на МВ, Беларусь 2 на ДМВ), кабельнае і спадарожнікавае тэлебачанне на 1-й кнопцы (Беларусь 1) і на 7-й кнопцы (Беларусь 2).

Спецыялізаваныя тэлеканалы

  • «Беларусь 3» — уласны, агульнарэспубліканскі культуралагічны тэлеканал. Аснову эфіру складае ў асноўным прадукцыя Белтэлерадыёкампаніі. У эфіры такія праекты, як «Калыханка», «Зямля беларуская», «Таямніцы душы» і іншае.

Даступны праз эфірнае (лічбавае (MUX1 DVB-T) на ДМВ) і кабельнае тэлебачанне.

Даступны праз эфірнае (лічбавае (рэгіянальны MUX DVB-T) на ДМВ) і кабельнае тэлебачанне.

  • «Беларусь 5» — уласны, агульнарэспубліканскі спартыўны тэлеканал.

Даступны праз эфірнае (лічбавае (MUX2 DVB-T2) на ДМВ) і кабельнае тэлебачанне.

  • «НТВ-Беларусь» — беларуская ліцэнзаваная версія тэлеканала НТВ. Аснову эфіру тэлеканала «НТВ-Беларусь» складае прадукцыя тэлекампаніі НТВ, вырабленая расійскім бокам і якая прадстаўляецца Белтэлерадыёкампаніі на падставе заключанага дагавора. Гэтыя праграмы складаюць каля 80 % эфіру. Прыблізна 15 % эфіру тэлеканала займаюць серыялы і фільмы, закупляемыя Белтэлерадыёкампаніяй. Акрамя таго, тэлеканалам «НТВ-Беларусь» вырабляецца міжпраграмная прадукцыя, якая ўключае графічнае афармленне, анансаванне відэаролікаў, «Праграму перадач», «Прагноз надвор’я» і іншае.

Даступны праз эфірнае (лічбавае (MUX1 DVB-T) на ДМВ) і кабельнае тэлебачанне.

Міжнародныя тэлеканалы

  • «Беларусь 24» — уласны, міжнародны спадарожнікавы тэлеканал;

Праграмы канала з дапамогай спадарожнікаў «ABS-2», «HotBird» і «Galaxy 19» рэтранслююцца на тэрыторыі больш за 100 краін. Вяшчанне ажыццяўляецца ў фармаце 24\7 на рускай, беларускай і англійскай мовах.

Радыёстанцыі

Структура

У НДТРК Рэспублікі Беларусь уваходзяць 5 тэлерадыёкампаній абласнога ахопу:

  • ТРК «Брэст»
  • ТРК «Гродна»
  • ТРК «Віцебск»
  • ТРК «Магілёў»
  • ТРК «Гомель»

АТН

Адным з асноўных падраздзяленняў Белтэлерадыёкампаніі па вытворчасці інфармацыйных, інфармацыйна-аналітычных і дакументальна-публіцыстычных тэлеперадач з’яўляецца Агенцтва тэлевізійных навін (АТН). Штогод АТН вырабляе каля 3,5 тысячы гадзін інфармацыйных выпускаў, цыклавых праграм і спецпраектаў, якія выходзяць на тэлеканалах «Беларусь 1», «Беларусь 2», «Беларусь 3» і «Беларусь 24». Наяўнасць карэспандэнцкіх пунктаў ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі дазваляе АТН рыхтаваць спецыяльныя інфармацыйныя выпускі для рэгіёнаў.

Штаб-кватэра

У цяперашні час большасць творчых і адміністрацыйных функцый прадпрыемства выконваецца з будынка, які знаходзіцца ў Мінску, па вуліцы Макаёнка, 9. Дом Радыё знаходзіцца ў Мінску, па вуліцы Чырвонай, 4[8].

Цэнзура і прапаганда

Міжнародныя эксперты і беларуская апазіцыя традыцыйна называюць дзяржаўнае тэлебачанне адным з найважнейшых прапагандысцкіх інструментаў рэжыму Лукашэнкі. Яго абвінавачваюць у дэзінфармацыі, прапагандзе палітычных рэпрэсій, маніпуляцыях на выбарах і абразе крытыкаў рэжыму[9][10].

Паводле журналісткі агенцтва тэленавін, якая пакінула АТН падчас пратэстаў у Беларусі ў жніўні 2020 года, на тэлебачанні існавала сур’ёзная цэнзура[11]. Напрыклад, існаваў спіс людзей, імёны якіх нельга згадваць у навінах, які ўключаў апазіцыйных палітыкаў, існаваў чорны спіс эканамістаў і палітолагаў, у якіх нельга было браць каментары, не дапушчалася ўжыванне ў сюжэтах слоў «сталінізм», «культ асобы», «ГУЛАГ»[11]. Існаванне цэнзуры таксама пацвердзіў журналіст АТН Аляксандр Лучонак, які таксама звольніўся ў пратэст на прапаганду[12].

Санкцыі

Супрацоўнікі і топ-менеджары дзяржаўных тэлевізійных кампаній, у тым ліку Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, неаднаразова ўносіліся да спісу беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[13][14][15][16], траплялі ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[14], санкцыйныя спісы Вялікабрытаніі[17], Швейцарыі[18][19].

У 2022 годзе сама кампанія патрапіла ў санкцыйныя спісы Еўрапейскага саюза, Канады, Швейцарыі і Украіны[20].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Staatsfernsehen in Belarus offenbar im Streik (ням.). Die Zeit (17 жніўня 2020). Праверана 17 жніўня 2020.
  2. Nevedomskaya, Tatyana; Ostaptschuk, Markian. Propaganda in Belarus: Warum Mitarbeiter staatlicher Medien kündigen (ням.). Deutsche Welle (2 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. Праверана 23 верасня 2020.
  3. Салаўёў, Сяргей (2021-06-11). "Трывога па ўсіх франтах". Новы Час (22 (730)): 3.
  4. EBU Executive Board agrees to suspension of Belarus Member BTRC (англ.). Еўрапейскі вяшчальны саюз (28 мая 2021). Праверана 28 мая 2021.
  5. Європейська мовна спілка призупинила членство Білорусі в організації (укр.). Детектор медіа (28 мая 2021). Праверана 28 мая 2021.
  6. Белтэлерадыёкампанію выключылі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза . Еўрапейскае радыё для Беларусі (30 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2021. Праверана 1 ліпеня 2021.
  7. Восем беларускіх кампаній патрапілі пад санкцыі Еўрасаюза
  8. зваротная сувязь (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт Белтэлерадыёкампаніі. Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2012. Праверана 27 снежня 2012.
  9. Лещенко, Сергій. Посол Польщі Генрик Літвін: Втратити добрий час – це великий ризик для України (укр.). Українська правда (8 лістапада 2011). — «Або подивіться на ситуацію в мас-медіа. У Білорусії існують тільки державні ЗМІ, крім інтернету. А так звані незалежні білоруські газети працюють в таких умовах, що можна сказати, що вони стали тільки орнаментом для системи. Телебачення в Білорусії є виключно державною пропагандою»  Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2017. Праверана 5 мая 2021.
  10. Lucas, Edward. Edward Lucas Podcast: Belarus propaganda (англ.) (20 студзеня 2017). — «in Belarus the state television maintains Soviet levels of venom and mendacity»  Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2021. Праверана 5 мая 2021.
  11. 1 2 Неведомская, Татьяна. Машина пропаганды в Беларуси: бывшие журналисты госСМИ о своей работе (руск.). Deutsche Welle (29 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2020. Праверана 12 кастрычніка 2020.
  12. Ставская, Яна. В Беларуси журналист уволился с госТВ и объяснил, как работает пропаганда Лукашенко (руск.). УНІАН (13 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2020. Праверана 12 кастрычніка 2020.
  13. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017. Праверана 5 мая 2021.
  14. 1 2 Мария Садовская. Суровые и спорные (руск.)(недаступная спасылка). Белорусы и рынок. Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2012. Праверана 28 ліпеня 2009.
  15. МГ/АА. Евросоюз утвердил новый пакет санкций против представителей Беларуси. Кто в списке? (руск.). Белсат (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
  16. EUR-Lex - 02012D0642-20210621 - EN - EUR-Lex (англ.). EUR-Lex. Праверана 5 жніўня 2021.
  17. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  18. Shields, Michael; Liffey, Kevin. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  19. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  20. Національна державна телерадіокомпанія Республіки Білорусь

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.