2Т «Сталкер» | |
---|---|
Класіфікацыя | Баявая разведвальна-дыверсійная машына/лёгкі танк |
Баявая маса, т | 27,4 |
Кампанавальная схема | класічная |
Экіпаж, чал. | 3 |
Гісторыя | |
Вытворца | Мінатор-Сэрвіс |
Гады распрацоўкі | 1990-я гады — 2000 год[1] |
Гады эксплуатацыі | 2000-я гады |
Колькасць выпушчаных, шт. | 2 |
Асноўныя аператары | |
Габарыты | |
Даўжыня, мм | 7770 |
Шырыня, мм | 3386 |
Вышыня, мм | 2510 |
Узбраенне | |
Калібр і марка гарматы | 30-мм 2А42 |
Тып гарматы | малакалібрная аўтаматычная гармата |
Боекамплект гарматы | 500 |
Далёкасць стральбы, км |
СТКР: 6,0 ПЗРК: 6,0 ОФС: 4,0 БТС: 2,0 |
Іншае ўзбраенне |
х СТКР «Напад» 2 х ПЗРК «Ігла» 1 х АГС-30 12 х супрацьтанкавых мінаў |
Рухомасць | |
Тып рухавіка | дызельны з наддувам |
Запас ходу па шашы, км | 1000 |
2Т «Сталкер» — гусенічная баявая разведвальна-дыверсійная машына, створаная беларускай кампаніяй «Мінатор-Сэрвіс». Першая ў родзе гусенічных стэлс-машын. БРДМ прызначана для аўтаномных аперацыяў у глыбокім тыле: дыверсіяў, разведкі, эвакуацыі збітых лётчыкаў, усталёўкі супрацьтанкавых мінаў у нечаканых месцах, раптоўных нападаў на аўтакалоны.
Нягледзячы на высокія ацэнкі, машыну так і ніхто не купіў, а для Беларусі «Сталкер» быў вельмі дарагі, таму праект замарозілі.
Асаблівасці канструкцыі
Машына першапачаткова распрацоўвалася з улікам патрабаванняў высокай мабільнасці, малапрыкметнасці, абароненасці і добрай ўзброенасці. Дызельны рухавік з гідрамеханічнай трансмісіяю забяспечвае максімальную хуткасць да 95 км/г. У канструкцыі 2Т «Сталкер» скарыстаны матэрыялы, якія зніжаюць прыкметнасць у радыёлакацыйным, цеплавым і аптычным дыяпазонах.
БРДМ валодае шырокім арсеналам, які дазваляе эфектыўна рэалізаваць розныя мэты. Сістэма кіравання агнём уключае двухканальную аглядна-прыцэльную прыладу з лазерным далямерам, якая забяспечвае пошук, выяўленне і суправаджэнне цэляў у пасіўным рэжыме ў дзённых і начных умовах.
Разведвальнае абсталяванне 2Т «Сталкер» уяўляе сабою шматканальны кругласутачны оптыка-электронны комплекс, які забяспечвае аўтаматычную селекцыю і суправаджэнне рухомых цэляў, лазернае і аптычнае вызначэнне адлегласці да аб'екта, аўтаматычную перадачу выведдадзеных на вялікую адлегласць.
Узбраенне
Абсталяванне і узбраеньне машыны 2Т мясцуецца на высокамабільным хуткасным гусенічным шасі.
Узбраеньне машыны складаецца з:
- стабілізаванай 30-мм гарматы 2А42
- спаранага 7,62-мм кулямётА
- дзвюх высоўных пускавых ўсталёўкі, на кожнаЙ з якіх могуць быць усталяваны па дзве супрацьтанкавыя альбо зенітныя ракеты
- аўтаматычнага 30-мм гранатамёту
Сістэма кіравання агнём дазваляе весці адначасовы абстрэл двух аб'ектаў, напрыклад, бранявога аб'екту — супрацьтанкавай ракетай і жывой сілы — гранатамётам.
Разведка
Разведвальнае абсталяванне машыны ўяўляе сабою прынцыпова новы шматканальны кругласутачны оптыка-электронны комплекс.
Выведвальны комплекс машыны забяспечвае:
- аўтаматычную селекцыю і суправаджэнне рухомых аб'ектаў
- лазернае і аптычнае вызначэнне адлегласці да аб'екту
- аўтаматычную перадачу выведдадзеных на вялікую адлегласць
Запас боепрыпасаў, паліва, вады і прадуктаў сілкавання забяспечвае працяглую аўтаномную баявую працу машыны і экіпажу ў адрыве ад тылоў і базаў забеспячэння.
Акрамя боепрыпасаў асноўнага ўзбраення, на машыне прадугледжана месца для сховішча мінаў для ручнога мінавання пры правядзенні дыверсійных аперацыяў і кантэйнераў для адмысловага абсталявання.
Мабільнасць
Высокія манеўраныя і хуткасныя параметры машыне забяспечваюць дызельны рухавік, гідрамеханічная трансмісія, гідрааб'ёмны механізм заваротку і гідрапнеўматычная падвеска.
Машына ўпэўнена бярэ ўсе натуральныя і адмыслова створаныя перашкоды, здзяйсняе дзесяціметровыя скачкі на трамплінах. Пры гэтым экіпаж адзначае незвычайна нізкі для бранетанкавай тэхнікі ўзровень нагрузкаў і ўнутранага шуму. Фізічныя нагрузкі пры кіраванні машыны — на ўзроўні сучаснага легкавога самаходу. Манеўраванне машыны заднім ходам ажыццяўляецца з дапамогаю тэлевізійнай сістэмы задняга агляду.
Браня
На машыне прадугледжана шматузроўневая сістэма абароны. У першую чаргу, гэта хуткасць і манеўранасць. Затым зніжэнне прыкметнасці ў радыёлакацыйным, цеплавым і аптычным дыяпазонах. Так, для памяншэння прыкметнасці ў радыёлакацыйным дыяпазоне корпус машыны мае адмысловую форму і выкананы з ужываннем адмысловых матэрыялаў і пакрыццяў. Адным з мерапрыемстваў па зніжэнні цеплавой прыкметнасці з'яўляецца выкарыстанне беспадсветляных прыбораў начнога бачання.
Зноскі
Спасылкі
- Артыкул на сайце «Альтэрнатыўная гісторыя»
- Дэталёвае апісанне машыны
- Беларускі стэлс-танк 2Т «Сталкер» ідэальная зброя для баёў у пустэльні