


БРІКС (англ.: BRICS, вымаўляецца па-беларуску як «БРЫКС») — група з десяці краін: Бразілія, Расія, Індыя, Кітай, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Егіпет, Эфіопія, Іран, Саудаўская Аравія і ААЭ[1][2].
Першапачатковымі членамі былі Бразілія, Расія, Індыя, Кітай і ПАР. З 1 студзеня 2024 года членства атрымалі яшчэ пяць краін. У БРІКС таксама хацела ўступіць Аргенціна[3], але ўрэшце адмовілася[4].
На думку Goldman Sachs, да 2050 года сумарна эканомікі краін групы па памеры перавысяць сумарны памер эканомік самых багатых краін свету (G7).
Назва арганізацыі
Скарачэнне BRIC (Brazil, Russia, India, China) было ўпершыню прапанавана Джымам О’Нейлам, аналітыкам Goldman Sachs, у лістападзе 2001 года ў аналітычнай запісцы банка і выкарыстоўвалася да 2011 года. У сувязі з далучэннем Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі (South Africa) да БРІК 18 лютага 2011 года, па заяве індыйскага міністра фінансаў з гэтага часу група пачала насіць назву BRICS.
Паслядоўнасць літар у слове вызначаецца не толькі мілагучнасцю, але і тым, што само слова ў англійскай транскрыпцыі BRICS падобна да англійскага слова bricks — «цагліны», такім чынам, дадзены тэрмін выкарыстоўваецца ў якасці абазначэння групы краін, за кошт росту якіх будзе забяспечвацца будучы рост сусветнай эканомікі і фондавых рынкаў у прыватнасці.
Зноскі
Спасылкі
- Goldman Sachs — BRICs Архівавана 14 мая 2009.
- Thomas Harr. BRIC The Major Issues Архівавана 20 лістапада 2006.
- Kristalina Georgieva. BRIC Countries in Comparative Perspective
- Article on Brics from the Danish National Bank with extensive statistics and comaprisons with G7 countries and Denmark Архівавана 30 мая 2006.
- Businessweek article on Goldman Sach’s predictions regarding BRIC
- Goldman Sach’s predictions for BRIC Архівавана 5 сакавіка 2006.
- CIA 25 Year Forecast Архівавана 28 ліпеня 2006.