Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (БДАТУ) | |
---|---|
Міжнародная назва | Belarusian State Agrarian Technical University (BSATU) |
Ранейшыя назвы | Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, Беларускі аграрны тэхнічны ўніверсітэт |
Заснаваны | 1954 |
Тып | Дзяржаўны |
Рэктар | Мікалай Мікалаевіч Раманюк |
Рэктар | Віктар Паўлавіч Суслаў, Дзмітрый Іўсцінавіч Горын, Валерый Аляксандравіч Скотнікаў, Леанід Сцяпанавіч Герасімовіч, Мікалай Уладзіміравіч Казаравец, Іван Мікалаевіч Шыла і Мікалай Мікалаевіч Раманюк |
Размяшчэнне | Беларусь, Мінск |
Юрыдычны адрас | 220023 Мінск, пр. Незалежнасці, 99 |
Сайт | bsatu.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт — вышэйшая навучальная ўстанова ў г. Мінску.
Шматпрофільны навучальна-навуковы цэнтр Рэспублікі Беларусь, які рыхтуе спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі для аграпрамысловага комплекса.
Агульныя звесткі
Універсітэт уяўляе сабой вучэбна-навукова-вытворчы комплекс, які мае 8 факультэтаў, 42 кафедры і іх 42 філіяла, Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў АПК, Навукова-даследчы інстытут механізацыі і электрыфікацыі (НДІМЭСГ БДАТУ), Цэнтр навукова-метадычнай і вучэбнай працы, Цэнтр інавацыйных тэхналогій навучання і кіравання, выдавецка-паліграфічны цэнтр, Рэспубліканскі вучэбна-вытворчы цэнтр практычнага навучання новым тэхналогіям і асваення комплексу машын. Усе яны выдатна абсталяваныя сучаснымі аўдыторыямі, вучэбнымі класамі, лабараторыямі, вытворчымі майстэрнямі, кампутарнай і іншай, неабходнай для адукацыйнага працэсу тэхнікай або яе ўзорамі. Маецца бібліятэка з універсальным фондам — больш за 500 тыс. навучальных выданняў.
Навучанне ва універсітэце ажыццяўляецца па 12 спецыяльнасцях вышэйшай адукацыі першай ступені і па 6 спецыяльнасцях другой ступені вышэйшай адукацыі. Адукацыйны працэс арганізуецца ў 5 вучэбна-лабараторных карпусах у г. Мінску, 3-х вучэбна-лабараторных карпусах у в. Бараўляны і ў Буда-Кашалёўскім філіяле ўніверсітэта; Рэспубліканскім вучэбна-вытворчым цэнтры практычнага навучання новых тэхналогій і асваення комплексаў машын.
Гісторыя
Гісторыя ўніверсітэта цесна звязана з гісторыяй пасляваеннага аднаўлення народнай гаспадаркі краіны, у асаблівасці яго аграрнага сектара. Стварэнне ў 1954 годзе ў Беларусі Інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі (цяпер БДАТУ) было задачай дзяржаўнай важнасці. У пасляваенны час сельскагаспадарчыя прадпрыемствы і МТС практычна не мелі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй. У 1951 годзе ў сельскай гаспадарцы Беларусі было ўсяго 135 інжынераў-механікаў з вышэйшай адукацыяй, у тым ліку ў МТС — 17 чалавек. Узнікла вострая неабходнасць падрыхтоўкі кваліфікаваных спецыялістаў для патрэб народнай гаспадаркі краіны.
У 1952 годзе беларускія навукоўцы на чале з прафесарам М. Я. Мацапурай выступілі з ініцыятывай стварэння Інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі ў Мінску. Прапанова аб падрыхтоўцы кваліфікаваных спецыялістаў для сельскай гаспадаркі рэспублікі было падтрымана Саветам Міністраў СССР. 1 кастрычніка 1954 года першыя студэнты ў колькасці 200 чалавек прыступілі да заняткаў па двух спецыяльнасцях: 150 — «Механізацыя сельскай гаспадаркі», 50 — «Электрыфікацыя сельскай гаспадаркі».
У інстытуце былі сфармаваныя 8 кафедр. Дырэктарам стаў доктар тэхнічных навук Віктар Паўлавіч Суслаў.
У студзені 1955 года быў уведзена ў эксплуатацыю інтэрнат № 1. На двух першых паверхах ажыццяўляўся навучальны працэс, а 3-й і 4-й паверхі былі адведзены для пражывання студэнтаў. У гэтым жа годзе быў створаны факультэт механізацыі сельскай гаспадаркі (дэкан — кандыдат тэхнічных навук, дацэнт А. С. Ларыёнаў). З 1-га верасня 1955 года студэнты III—V курсаў, якія праходзілі навучанне ў Беларускім політэхнічным інстытуце па спецыяльнасці «Механізацыя і электрыфікацыя сельскай гаспадаркі», былі пераведзеныя ў Беларускі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі.
У 1956 годзе адкрыта аспірантура і завочнае аддзяленне.
У 1957 годзе інстытут быў перайменаваны ў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (БІМСГ). Такая назва захавалася за ім аж да 1992 года. Таксама быў створаны факультэт электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (дэкан — кандыдат тэхнічных навук Б. Д. Дойнікаў).
У 1959 годзе Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі ўзначаліў вучоны ў галіне сельскагаспадарчага машынабудавання, кандыдат тэхнічных навук Дзмітрый Івусцінавіч Горын (1959—1968).
У 1963 годзе ўпершыню залічаны замежныя студэнты.
У 1965 годзе адкрыты факультэт грамадскіх прафесій.
У 1966 годзе створаны факультэт арганізацыі і тэхналогіі рамонту сельскагаспадарчых машын (дэкан — кандыдат тэхнічных навук Ю. А. Сідарэнка).
У 1968 годзе рэктарам Беларускага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі прызначаны Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі, кандыдат тэхнічных навук Сяргей Сяргеевіч Сяліцкі (1968—1977).
На пачатак 1970 года ў БІМСГ працавалі 585 чалавек. З 263 навуковых і навукова-педагагічных работнікаў 5 мелі вучоную ступень доктара і 83 — кандыдата навук. На дзённай форме навучаліся 2255 студэнтаў, на завочнай — 1819. Упершыню ў інстытуце пачалі рыхтаваць інжынераў па 5 спецыяльнасцях: «Механізацыя сельскай гаспадаркі», «Механізацыя жывёлагадоўлі», «Прымяненне электраэнергіі ў сельскай гаспадарцы», «Электразабеспячэнне ў сельскай гаспадарцы», «Арганізацыя і тэхналогія рамонту сельскагаспадарчых машын». У кастрычніку 1973 года ўведзены яшчэ дзве спецыяльнасці: «Аўтаматызацыя жывёлагадоўлі» і «Аўтаматызацыя птушкагадоўлі».
У 1974 годзе на працягу 20 гадоў пабудаваны галоўны корпус, 2 вучэбна-лабараторнага корпусы, 7 інтэрнатаў, вучэбна-рамонтная майстэрня, сталовая на 500 пасадачных месцаў і гараж, здадзены ў эксплуатацыю спартыўны корпус.
У 1977 годзе інстытут узначаліў Заслужаны дзеяч навукі БССР, вучоны ў галіне тэорыі і праектавання дарожных меліярацыйных і сельскагаспадарчых машын, доктар тэхнічных навук, прафесар Валерый Аляксандравіч Скотнікаў (1977—1988).
У 1978 годзе быў адкрыты факультэт аўтаматызацыі сельскагаспадарчай вытворчасці (скасаваны ў 1987 годзе).
У 1979 годзе пачаў працу інжынерна-педагагічны факультэт па спецыяльнасці «Сельская гаспадарка» (дэкан — кандыдат тэхнічных навук А. Р. Бясчастнаў) (скасаваны ў 1987 годзе).
На XXII Алімпіядзе, якая праходзіла ў Маскве ў чэрвені 1980 года, выкладчык БІМСГ штангіст Л. А. Тараненка заваяваў залаты медаль і ўсталяваў шэраг сусветных рэкордаў.
У 1987 годзе — інстытут стаў пераможцам Усесаюзнага сацыялістычнага спаборніцтва, ўручаны пераходзячы Чырвоны сцяг ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР], УЦСПС і ЦК УЛКСМ.
У 1988 годзе Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі ўзначаліў Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, акадэмік НАН Беларусі, Ганаровы прафесар БДАТУ, доктар тэхнічных навук Леанід Сцяпанавіч Герасімовіч (1988—2003).
У 1992 годзе Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі пераўтвораны ў Беларускі аграрны тэхнічны ўніверсітэт.
У 1994 годзе адкрыты факультэт давузаўскай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі моладзі.
У 1996 годзе БАТУ паспяхова прайшоў дзяржаўную атэстацыю, пацвердзіўшы статус універсітэта. У гэтым годзе таксама быў створаны факультэт прадпрымальніцтва і кіравання (дэкан — кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Вячаслаў Паўлавіч Сцепанцоў).
У 1997 годзе — у сувязі са змяненнем зместу навучання і падрыхтоўкі спецыялістаў для АПК адбылося перайменаванне шэрагу факультэтаў: механізацыі — у механіка-тэхналагічны (з 1998 г. — аграмеханічны), электрыфікацыі — у аграэнергетычны, гуманітарызацыі — у гуманітарна-экалагічны.
У 2000 годзе адкрыты факультэт «Тэхнічны сэрвіс у АПК» (дэкан — кандыдат тэхнічных навук, прафесар Уладзімір Пятровіч Міклуш).
У канцы 2000 года універсітэт быў перайменаваны ў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (БДАТУ).
У 2002 годзе факультэт павышэння кваліфікацыі перайменаваны ў факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў (пазней ператвораны ў Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў АПК).
У 2003 годзе Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт узначаліў Мікалай Уладзіміравіч Казаравец, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар .
У 2004 годзе Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у сувязі з 50-годдзем з дня ўтварэння.
У 2007 годзе на Міжнароднай карпарацыі сацыяльнага супрацоўніцтва «Еўрапейская Асацыяцыя Бізнесу» (Оксфард, Вялікабрытанія) Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт удастоены ўзнагароды «Лепшае прадпрыемства Еўропы як інавацыйная, канкурэнтаздольная, перспектыўная, вядучая ўстанова адукацыі Рэспублікі Беларусь».
У 2008 годзе на 4-й Міжнароднай асамблеі якасці ў Маскве Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны універсітэт узнагароджаны «Залатым сертыфікатам якасці», а таксама правам выкарыстання сімволікі Сусветнай праграмы прасоўвання якасці.
У 2011 годзе адкрыты інжынерна-тэхналагічны факультэт (дэкан — кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Андрэй Аляксандравіч Брэнч).
У наступнае дзесяцігоддзе, на шляху да свайго 60-гадовага юбілею БДАТУ, як найбуйнейшая аграрная вну рэспублікі, беражліва захаваў і прымножыў свае багатыя і выдатныя традыцыі. Імклівае ўдасканаленне і павышэнне якасці адукацыі стала магчымым дзякуючы пераемнасці пакаленняў выкладчыкаў, умацаванню матэрыяльна-тэхнічнай і інфармацыйнай базы ўніверсітэта, пашырэнню яго міжнародных сувязяў.
Гэты перыяд можна назваць гістарычным з пункту гледжання актыўнага развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы, удасканалення ўсіх бакоў адукацыйнага працэсу, павелічэння кантынгенту студэнтаў і штатаў работнікаў, росту аўтарытэту і фарміраванню пазітыўнага іміджу ўніверсітэта, прызнання яго дасягненняў.
Перад калектывам вну была пастаўлена стратэгічная мэта — прывядзенне ў адпаведнасць са сусветнымі аналагамі ўніверсітэцкага гарадка, навучальных карпусоў, аўдыторый і лабараторый, вытворча-матэрыяльнай базы, аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры.
Пасля капітальнай рэканструкцыі восенню 2007 года ўведзены ў эксплуатацыю стадыён са штучным пакрыццём, у лютым 2010 года — вучэбна-выставачны павільён, у 2012 годзе — новы навучальны корпус (5/3), у якім размясціліся Навукова-даследчы інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі і Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў АПК; вучэбна-лабараторны корпус з інтэрнатам у в. Бараўляны, пачаты капітальны рамонт студэнцкага інтэрната № 1[1]. Велізарную ролю ў гэты перыяд адыграў рэктарат вну: І. М. Шыла — першы прарэктар, В. П. Сцепанцоў, М. М. Раманюк — прарэктары па вучэбнай рабоце, М. А. Прышчэпаў — прарэктар па навуковай рабоце, В. С. Карко, Л. У. Пакуш, І. Г. Падпорын — прарэктары па выхаваўчай працы, С. А. Марозаў — прарэктар па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце, А. В. Кузьміцкі і В. Н. Дашкоў — дырэктары Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў АПК.
28 лютага 2013 года доктар тэхнічных навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Іван Мікалаевіч Шыла прызначаны на пасаду рэктара Ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны універсітэт».[2]
Сучасны стан
Вучэбная праца
Навучанне студэнтаў на дзённай форме атрымання вышэйшай адукацыі ажыццяўляецца на 5 факультэтах універсітэта (аграмеханічны, аграэнергетычны, інжынерна-тэхналагічны, «Тэхнічны сэрвіс у АПК», факультэт прадпрымальніцтва і кіравання) па 18 спецыяльнасцях, на завочнай — на 3-х факультэтах (механізацыі, электрыфікацыі, прадпрымальніцтва і кіравання); у філіяле БДАТУ — Буда-Кашалеўскім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы — па 8 спецыяльнасцях. Навучанне па адукацыйных праграмах са скарочаным тэрмінам навучання вядзецца на дзённай і завочнай формах па 5 спецыяльнасцях.
Практычнае навучанне студэнтаў з’яўляецца складовай часткай адукацыйнага працэсу. Яго задачай з’яўляецца падрыхтоўка спецыяліста па абранай спецыяльнасці з паглыбленым замацаваннем тэарэтычных ведаў, прафесійных і творчых, выканальніцкіх навыкаў на кожным этапе навучання.
Вучэбная практыка
Вучэбныя практыкі праводзяцца па наступных відах: тэхналагічныя асновы раслінаводства; тэхналагічныя асновы жывёлагадоўлі; тэхналогія матэрыялаў; кіраванне і падрыхтоўка да працы трактароў і AIT; халадзільным абсталяванні; электраслясарная; азнаямленчая.
Студэнты праходзяць вучэбную практыку на 7 кафедрах: «Вытворчае навучанне», «Практычная падрыхтоўка студэнтаў», «Тэхналогія металаў», «Асновы навуковых даследаванняў і праектавання», «Асновы аграноміі», «Тэхналогія і механізацыя жывёлагадоўлі», «Эканамічная інфарматыка», а таксама ў Рэспубліканскім вучэбна-вытворчым цэнтры практычнага навучання новых тэхналогій і асваення комплексаў машын.
Падчас практык для студэнтаў арганізуюцца выязныя заняткі ў НВЦ НАН Беларусі па земляробству, жывёлагадоўлі і механізацыі, сельскагаспадарчыя арганізацыі, на перапрацоўчыя і іншыя прадпрыемствы АПК; яны таксама наведваюць выставачныя цэнтры.
Міжнароднае супрацоўніцтва
Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт супрацоўнічае больш чым з 60 універсітэтамі і арганізацыямі СНД, краін Еўрасаюза, Кітайскай Народнай Рэспублікі і іншых краін.
У БДАТУ навучаюцца грамадзяне дзяржаў СНД, Кітая, Літвы, Азербайджана, Нігерыі і іншых дзяржаў. Па заканчэнні вучобы яны атрымліваюць дыплом адпаведнага ўзору. Для замежных грамадзян арганізавана навучанне на падрыхтоўчых курсах і курсах рускай мовы, на асноўных факультэтах (тэрмін навучання 4,5 гады), у магістратуры, аспірантуры і навучанне ў форме стажыровак. Усім замежным грамадзянам прадастаўляецца інтэрнат.
Навукова-даследчая праца
Навуковую, навукова-тэхнічную і інавацыйную дзейнасць у універсітэце ажыццяўляюць Навукова-даследчы інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (НДІМЭСГ), 42 кафедры, больш за 20 філіялаў кафедраў і сумесных навукова-даследчых лабараторый (НДЛ) на вытворчасці і ў НДІ, Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў АПК, Рэспубліканскі вучэбна-вытворчы цэнтр у в. Бараўляны, тэхналагічны навукова-вытворчы цэнтр «Тэхналагічныя метады павышэння працаздольнасці дэталяў працоўных органаў сельскагаспадарчай тэхнікі», 14 гасразліковых і 4 студэнцкія навукова-даследчыя лабараторыі.
Функцыянуюць больш за 20 навуковых школ па прыярытэтных навуковых напрамках.[3]
БДАТУ з’яўляецца членам Навукова-адукацыйнага кансорцыума вышэйшых навучальных устаноў і НДІ Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан.
Спецыяльнасці
Аграмеханічны факультэт[4]
- 1-74 06 01 «Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці»
- 1-36 12 01 «Праектаванне і вытворчасць сельскагаспадарчай тэхнікі»
Аграэнергетычны факультэт[5]
- 1-74 06 05 «Энергетычнае забеспячэнне сельскай гаспадаркі» (накіраванні)
- 1-74 06 05-01 «Энергетычнае забеспячэнне сельскай гаспадаркі» (электраэнергетыка) са спецыялізацыямі
- 1-74 06 01 05-01 «Электразабеспячэнне сельскай гаспадаркі»
- 1-74 06 05-01 02 «Электрыфікацыя сельскай гаспадаркі»
- 1-74 06 05-02 «Энергетычнае забеспячэнне сельскай гаспадаркі» (цеплаэнергетыка) са спецыялізацыяй 1-74 06 05-02 01 «Цеплазабеспячэнне сельскай гаспадаркі»
- 1-53 01 01-09 Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей (сельская гаспадарка)
Тэхнічны сэрвіс у АПК (у аграпрамысловым комплексе)
- 1-74 06 03 «Рамонтна-абслугоўваючая вытворчасць у сельскай гаспадарцы»
- 1-74 06 06 «Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне аграпрамысловага комплексу»
Інжынерна-тэхналагічны факультэт
- 1-74 06 02 «Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў захоўвання і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі»
- 1-74 06 07 «Кіраванне аховай працы ў сельскай гаспадарцы»
- 1-54 01 01 «Метралогія, стандартызацыя і сертыфікацыя (аграрна-прамысловы комплекс)
- 1-59 80 01 Ахова працы
- 1-74 80 08 Тэхналогія харчовых прадуктаў
Факультэт прадпрымальніцтва і кіравання
- 1-74 01 01 Эканоміка і арганізацыя вытворчасці ў галінах аграпрамысловага комплексу
- 1-26 02 02 Менеджмент, напрамак спецыяльнасці 1-26 02 02 07 Менеджмент (інфармацыйны)
- 1-25 01 07 Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве, спецыялізацыя
- 1-25 01 07 15 Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве аграпрамысловага комплексу
Факультэты і кафедры
Аграмеханічны факультэт:
- »Гідраўліка і гідраўлічныя машыны"
- «Асновы аграноміі»
- «Асновы навуковых даследаванняў і праектавання»
- «Вытворчае навучанне»
- «Сельскагаспадарчыя машыны»
- «Трактары і аўтамабілі»
- «Сацыяльна-гуманітарныя дысцыпліны»
- «Эксплуатацыя машынна-трактарнага парку»
- «Фізічнае выхаванне і спорт»
Аграэнергетычны факультэт:
- электраабсталявання сельскагаспадарчых прадпрыемстваў
- энергетыкі
- практычнай падрыхтоўкі студэнтаў
- аўтаматызаваных сістэм кіравання вытворчасцю
- электратэхнікі
- фізікі
- замежных моў № 2
Факультэт тэхнічнага сэрвісу ў АПК:
- тэхналогіі і арганізацыя тэхнічнага сэрвісу
- тэхналогіі металаў
- механікі матэрыялаў і дэталяў машын
- бяспекі жыццядзейнасці
- інжынернай графікі
- замежных моў (№ 1)
- беларускай і рускай моў
Інжынерна-тэхналагічны факультэт:
- «Тэхналогіі і тэхнічнае забеспячэнне працэсаў перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі»
- «Кіраванне аховай працы»
- «Стандартызацыя і метралогія»
- «Прыкладная інфарматыка»
- «Хімія»
- «Псіхалогія і педагогіка»
Факультэт прадпрымальніцтва і кіравання:
- Эканоміка і арганізацыя прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу
- Эканамічная тэорыя і права
- Эканамічная інфарматыка
- Мадэляванне і прагназаванне эканомікі аграпрамысловага комплексу
- Улік, аналіз і аўдыт
- Менеджмент і маркетынг
- Вышэйшая матэматыка
Факультэт механізацыі (завочны):
- «Тэхналогіі і механізацыі жывёлагадоўлі»
- «Тэарэтычная механіка і тэорыя механізмаў і машын»
Факультэт электрыфікацыі (завочны):
- Электразабеспячэнне
- Электратэхналогіі
Вядомыя выпускнікі
Рэктары
- 1954—1959 — Віктар Паўлавіч Суслаў
- 1959—1968 — Дзмітрый Іўсцінавіч Горын
- 1968—1977 — Сяргей Сяргеевіч Сяліцкі
- 1977—1988 — Валерый Аляксандравіч Скотнікаў
- 1988—2003 — Леанід Сцяпанавіч Герасімовіч
- 2003—2013 — Мікалай Уладзіміравіч Казаравец
- 2013—2021 — Іван Мікалаевіч Шыла
- з 2021 — Мікалай Мікалаевіч Раманюк
Зноскі
- ↑ Реконструированное общежитие БГАТУ № 1 готовится принять жильцов(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2016. Праверана 28 ліпеня 2016.
- ↑ Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы .
- ↑ Научные школы БГАТУ .
- ↑ Агромеханический факультет(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2016. Праверана 28 ліпеня 2016.
- ↑ Агроэнергетический факультет(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2016. Праверана 28 ліпеня 2016.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт
- Афіцыйны сайт БДАТУ
- Супольнасць абітурыентаў БДАТУ: інфармацыя, пытанні, адказы, абмен думкамі пра ПАСТУПЛЕННЕ Ў УНІВЕРСІТЭТ
- Бібліятэка БДАТУ
- http://www.abiturient.by/university/batu.html
- Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт www.linkedin.com
- Рэпазітар Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта
- Электронная бібліятэка БДАТУ
- Электронны каталог БДАТУ
- «Аграпанарама» - навукова-тэхнічны часопіс для работнікаў аграпрамысловага комплексу
- Дыстанцыйныя адукацыйныя рэсурсы БДАТУ
- А.Лукашэнка наведвае Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт Архівавана 21 жніўня 2016.
- Наведванне Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта
- БДАТУ выпусціў будучых кіраўнікоў Архівавана 18 ліпеня 2016.